personel, ~u

м. персанал;

fachowy personel — кваліфікаваны персанал

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

skilled [skɪld] adj. (in/at) кваліфікава́ны; во́пытны; майстэ́рскі;

a skilled job кваліфікава́ная пра́ца;

skilled labour кваліфікава́ная рабо́чая сі́ла

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кампетэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае дастатковыя веды ў якой‑н. галіне; дасведчаны. [Хадановіч], калі прызнацца, не надта быў кампетэнтны ў пытаннях севазвароту або ў справе ўгнаення палёў. Грамовіч. // Заснаваны на дасведчанасці; кваліфікаваны, аўтарытэтны. Кампетэнтная думка.

2. Які мае пэўныя паўнамоцтвы. Кампетэнтная арганізацыя.

[Ад лац. competens, competensis — адпаведны, здольны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zúverlässig a надзе́йны, ва́рты даве́ру;

fáchlich ~ дастатко́ва кваліфікава́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

skilled

[skɪld]

adj.

1) наву́чаны, дасьве́дчаны; кваліфікава́ны

a skilled workman — кваліфікава́ны рабо́тнік

2) які́ вымага́е падрыхто́ўкі, кваліфіка́цыі

Bricklaying is skilled labor — Муля́рства — рабо́та, яка́я вымага́е падрыхто́ўкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

workman [ˈwɜ:kmən] n. (pl. -men) рабо́чы, працо́ўны (асабліва кваліфікаваны)

♦

a bad workman blames his tools ≅ ліхо́му танцо́ру і кашу́ля заваджа́е

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНАЕ КІРАВА́ННЕ,

арганізацыйная структура, якая мае падраздзяленні для выканання пэўных функцый на розных узроўнях кіравання. Часам наз. традыц. ці класічным кіраваннем. У яго аснове — дыферэнцыяцыя кіраўніцкай дзейнасці па асобных функцыях (эканам., фін., вытв., тэхналагічнай), кожную з якіх выконвае спецыяліст, група, аддзел і інш. Функцыі універсальнага кіраўніка выконваюць спецыялісты, кампетэнтныя ў сваёй галіне. Ф.к. значна аблягчае работу кіраўніка, бо кожны кваліфікаваны начальнік функцыянальнага падраздзялення і спецыяліст абавязаны прафесійна вырашаць вытв. задачы і мае права прымаць самаст. рашэнні. Недахопы Ф.к. — парушэнне прынцыпу адзінаначалля, абязлічванне адказнасці, цяжкасці ў каардынацыі дзейнасці ўсіх падраздзяленняў і ў прыняцці ўзгодненых рашэнняў. Ф.к. мэтазгодна тады, калі прадпрыемства выпускае абмежаваную наменклатуру вырабаў і дзейнічае ў стабільных умовах. З ускладненнем вытв. сістэм Ф.к., як і лінейнае кіраванне, у чыстым выглядзе сустракаецца рэдка. Рацыянальнае іх спалучэнне з’яўляецца найважнейшым кірункам далейшага ўдасканалення сістэмы кіравання, што знаходзіць адлюстраванне ў выкарыстанні лінейна-функцыянальнай, лінейна-штабной і інш. арганізацыйных структур.

Літ.:

Кноринг В.И. Теория, практика и искусство управления. М., 1999;

Кабушкин Н.И. Основы менеджмента. 3 изд. Мн., 2000;

Золотогоров В.Г. Организация и планирование производства. Мн., 2001.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 16, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наву́чаны

1. gelérnt; geschúlt (кваліфікаваны, натрэніраваны); áusgebildet (падрыхтаваны);

2. (наведзены на думку, падвучаны, падгавораны) ángestiftet

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

competent

[ˈkɑ:mpətənt]

adj.

1) кваліфікава́ны, здо́льны, падрыхтава́ны; адпаве́дны, кампэтэ́нтны

2) Law правамо́цны, раўнапра́ўны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

accomplished [əˈkʌmplɪʃt] adj.

1. уме́лы; майстэ́рскі; кваліфікава́ны; даскана́лы;

an accomplished violinist выда́тны/цудо́ўны скрыпа́ч;

an accomplished poet ма́йстар паэты́чнага сло́ва

2. вы́хаваны, культу́рны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)