Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАКАМБІНЕЗО́Н, гідракасцюм (ад гідра... + франц. combinaison камбінаванае адзенне),
вадалазны рыштунак лёгкага тыпу, які засцерагае вадалаза ад пераахаладжэння і траўмаў пры работах пад вадой. Бываюць воданепранікальныя («сухія», ізалююць цела вадалаза ад вады) і водапранікальныя («мокрыя», утрымліваюць ваду, якая пранікла праз гідракамбінезон і сагрэта целам вадалаза). Складаецца са шлема, кашулі з пальчаткамі (або без іх) і штаноў з ботамі. Да шлема далучаюцца трубкі дыхальнага апарата. Прызначаны для спуску на глыбіню да 20 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бургіньёт (каска) 4/522 (іл.), 523; 11/337
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
амафо́ны
(гр. homophonos = аднагучны, аднатонны)
лінгв. словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае напісанне (напр. грыб — грып, казка — каска).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
З,
дзевятая літара бел. і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Ꙁ («зямля»), утворанай на аснове грэка-візант. устаўной Ζ («дзэта»). У старабел. пісьменстве абазначала гукі «з» і «з’» («законъ», «возити»). Мела таксама лічбавае значэнне «сем». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму Паралельна з ёй, хоць і больш абмежавана, для абазначэння гукаў «з» і «з’» выкарыстоўвалася літара Ѕ («зяло»), што ўзнікла шляхам відазмянення грэка-візант. S («дыгама»). У сучаснай бел. мове абазначае шумныя звонкія шчылінныя пярэднеязычныя зычныя гукі «з» і «з’» («зара», «зіма»), а перад глухімі зычнымі ці на канцы слоў — парныя да іх па звонкасці і глухасці гукі «с», «с’» («казка» — «каска», «лезці» — «л’эс’ц’і», «мазь» — «мас’», «полаз» — «полас’»), Уваходзіць у склад дыграфа «дз» («нэндза», «радзіма»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сплю́шчаны1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад сплюшчыць 1.
сплю́шчаны2, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад сплюшчыць 2.
2.узнач.прым. Які стаў пляскатым ад ціску, удару і пад. Дзе сосны — дзён яшчэ нядаўніх сведкі? Акопы... Дрот калючы... Сплюшчаная каска.Шушкевіч.// Прыплюснуты; пляскатай формы. Сплюшчаны нос.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)