ляшчы́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ляшчыны. Ляшчынавыя кусты. // Зроблены з ляшчыны. Недалёка ляжаў доўгі ляшчынавы кій. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Сядзець важна, займаючы шмат месца. За сталом рассядаў пажылы, але грузны мужчына. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танкашы́і, ‑яя, ‑яе.

З тонкай шыяй, які мае тонкую шыю. Танкашыі хлапец трымае вінтоўку на плячы прыкладам уверх. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесперспекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесперспектыўнага; адсутнасць перспектывы. Адзіноцтва, бесперспектыўнасць, прамёрзлая сырая зямлянка, голад у апошнія дні даводзілі Дамарацкага да вар’яцтва. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вастрасло́віць, ‑слоўлю, ‑словіш, ‑словіць; незак.

Суправаджаць гаворку, бяседу дасціпнымі выразамі, вострымі жартамі; жартаваць. Хлопцы дэманстравалі на хаду спартыўныя здольнасці, вастрасловілі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́йка, ‑і, ДМ ‑вейцы, ж.

Абл. Завіруха, мяцеліца. На ноч бралася завіруха. Праз завейку пажар быў відзён ледзь-ледзь. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панібра́цтва, ‑а, н.

Залішняя бесцырымоннасць, фамільярнасць у абыходжанні. Хлопцы адкінулі ў адносінах да Маі ранейшае панібрацтва і стараліся быць галантнымі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вытвара́цца, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Тварыцца, рабіцца. Што толькі не вытваралася на другі дзень каля Волесевай хаты! Карпюк.

2. Зал. да вытвараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абанкру́ціцца, ‑ручуся, ‑руцішся, ‑руціцца; зак.

Зрабіцца неплацежаздольным даўжніком. Фірма, якой.. [Марцін] дастаўляў свіней, абанкруцілася. Карпюк. // перан. Пацярпець крах у ідэйных або маральных адносінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыступа́ць, ‑ае; зак.

Выступіць, паказацца на чым‑н. у вялікай колькасці. Павыступалі кроплі поту. □ Ад сырасці на фіранках павыступалі белыя плямы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)