Карно́ткі ’кароткі’ (зэльв. Сцяц.; Шатал.). Параўн. карнет (гл.) ’тс’, да карпаць (гл.). Непасрэднае ўтварэнне ад карнаты + суфікс ‑ъkъ, магчыма, пад уплывам кароткі. Пераход а > о або пад націскам (тыпу штаны > штонікі), або таксама па аналогіі з кароткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЫ́КСІЛЕНД (ад англ. Dixieland літар. краіна Дыксі — ужытковая назва паўд. штатаў ЗША),

адна з стылявых разнавіднасцей класічнага джаза. Узнік у пач. 20 ст. ў Новым Арлеане сярод белых пасяленцаў ЗША. У 1910—20-я г. Д. — разнавіднасць новаарлеанскага стылю, з 1940-х г. (найб. пашыраны за межамі ЗША) — яго назва. З інструментаў у ім дамінуюць карнет, трамбон, кларнет. Сярод найб. вядомых калектываў у Расіі і Беларусі, якія выступаюць у стылі Д., — Ленінградскі дыксіленд, мінскі дыксіленд «Рэнесанс», дыксіленд пад кіраўніцтвам В.​Старавойтава ў Магілёве.

т. 6, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kornet, ~u

I м. муз.

карнет

II м.

чапец манашкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГАЎДЗІ́, Гаўдзі-і-Карнет (Gaudi y Cornet) Антоніо (25.6.1852, г. Рэўс, Іспанія — 10.6.1926), іспанскі архітэктар. З 1868 жыў у Барселоне, вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе архітэктуры. У яго мудрагелістых па форме пабудовах (пераважна ў Барселоне) — у царкве Саграда Фамілія (1884—1926, не закончана), дзе ў містычным духу пераасэнсавана кампазіцыя гатычнага сабора, і ў дамах стылю мадэрн (Каса Батло, 1904—07; Каса Міла, 1905—10) пластычна сагнутыя аб’ёмы і смелыя канструкцыйныя новаўвядзенні (парабалічныя аркі, нахіленыя апоры, палегчаныя скляпенні) ствараюць уражанне фантастычных, быццам вылепленых ад рукі арганічных крывалінейных формаў.

А.Гаўдзі. Жылы дом Каса Батло ў Барселоне. 1904—07.

т. 5, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗІГА́Н (Яфім Львовіч) (14.12.1898, Масква — 21.12.1981),

расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. СССР (1973). Засл. дз. маст. Расіі (1958). Скончыў кінашколу імя Б.​Чайкоўскага ў Маскве. Творчую дзейнасць пачаў у 1928 на кінастудыі «Дзяржкінапрам» Грузіі фільмам «Першы карнет Стрэшнеў» (разам з М.​Чыяўрэлі). У 1929—34 на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе, дзе зняў дакумент. («Май калгасны», 1930, «На штурм», 1931) і маст. («Суд павінен працягвацца», 1931, «Жанчына», 1932) фільмы. Майстар жанру гіст.-рэв. эпапеі: «Мы з Кранштата» (1936, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Пралог» (1956), «Жалезны паток» (1967). З 1937 выкладаў ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі ў Маскве (з 1965 праф.).

т. 6, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)