изъя́ть сов., уст.

1. (конфисковать) канфіскава́ць, адабра́ць, забра́ць;

2. (из употребления) зняць; (исключить) вы́ключыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

expropriate

[ɪkˈsproʊprieɪt]

v.t.

1) адчужа́ць, адбіра́ць, канфіскава́ць (маёмасьць)

2) экспрапрыява́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рэквізава́ць юрыд. requiríeren vt, éintreiben* vt, éinziehen* vt; beschlágnahmen неаддз. vt (канфіскаваць); beitreiben* vt (спагнаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

impound

[ɪmˈpaʊnd]

v.t.

1) заганя́ць (жывёлу ў за́гарадзь), замыка́ць

2) забіра́ць, канфіскава́ць

3) запру́джваць, зага́чваць (ваду́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адпіса́ць

1. éine schríftliche Ántwort geben*;

2. юрыд. (перадаць у спадчыну) vermáchen vt, verérben vt; уст. (канфіскаваць) konfíszíeren vt, éinziehen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.

1. што, каму. Даць пісьмовы адказ на запытанне, пісьмо і інш. — А ты, Павел, адпішы Эльзе, перадай прывітанне ад усіх нас. Чарнышэвіч.

2. што, каму. Разм. Перадаць у спадчыну па завяшчанні, апісаць. [Цар:] — Каторы з вас дастане тую свінку.., таму ўсё царства адпішу! Якімовіч.

3. каго. Уст. Зняўшы з уліку, перавесці, перадаць куды‑н. Адпісаць з часці салдата.

4. Уст. Адабраць па вопісу; канфіскаваць. Адпісаць панскую маёмасць у фонд дзяржавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

konfiskować

konfiskowa|ć

незак. co komu канфіскаваць што, у каго;

wojsko ~ło żywność mieszkańcom wsi — войска канфіскавала жывёлу ў жыхароў вёскі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

conscript

[kənˈskrɪpt]

1.

v.t.

1) набіра́ць (у во́йска)

2) канфіскава́ць (для дзяржа́ўнага ўжы́тку)

2.

adj.

прызва́ны (у во́йска)

3. [ˈkɑ:nskrɪpt]

n.

прызыўні́к -а́ m., прызыўны́ -о́га m.; навабра́нец -ца, рэ́крут -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пазабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Забраць, узяць з сабой, да сябе ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пачынаўся вечар.. Змрокам ужо выйшаў .. [Тамаш] за гумно на агароды, пазабіраць калкі з разгароджанага плоту. Чорны.

2. Забраць сілай, канфіскаваць усё, многае. — Ад такарнага [цэха] нічога амаль не засталося. Верстакі палякі пазабіралі пры адыходзе, не было тут каму перашкодзіць ім. Галавач. Нічога [гарадавыя] не знайшлі. Ротмістр пазабіраў пісьмы, аркушы спісанай паперы, некалькі рукапісных вершаў. Усё гэта ён запісаў у пратакол. Колас. // Арыштаваць або прызваць усіх, многіх. [Марылька:] — А пасля [пільня] зусім была стала, як фронт падышоў. Дый людзей, сказаць, не было. У войска рабочых пазабіралі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

embargo

[ɪmˈbɑ:rgoʊ]

1.

n.

эмба́рга, indecl., забаро́на дзяржа́вай уво́зу ці вы́вазу

to lay an embargo — наклада́ць забаро́ну, забараня́ць

to take off an embargo — зьняць забаро́ну

2.

v.t.

1) наклада́ць эмба́рга

to embargo a ship — затрыма́ць карабе́ль у по́рце

2) канфіскава́ць, рэквізава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)