ДО́МАРКАС (Domarkas) Юозас (н. 28.7.1936, в. Варкаляй Плунгескага р-на, Літва),
літоўскі дырыжор. Нар.арт. Літвы (1974), нар.арт.СССР (1986). Скончыў Вільнюскую (1960, клас кларнета) і Ленінградскую (1960, клас І.Мусіна) кансерваторыі. З 1964 гал. дырыжор сімф. аркестра Літ. філармоніі. З 1965 выкладае ў Літ.кансерваторыі. У рэпертуары творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Ф.Гендэля, К.Орфа, Г.Малера, Б.Бартака, Б.Брытэна, П.Хіндэміта, К.Дэбюсі, Б.Марціну і інш. Першы выканаўца многіх сімф. твораў літ. кампазітараў. Дзярж. прэмія Літвы 1974.
чэшскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Чэхаславакіі (1945). Скончыў Арганную школу ў Празе (1882). З 1903 праф. Новай кансерваторыі ў Вене, з 1919 — Пражскай кансерваторыі. У 1931—39 прэзідэнт Чэш. акадэміі навук і мастацтваў. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Ева» (паст. 1899), меладрамы; 5 сімфоній (1888—1929); 2 араторыі; 4 кантаты (1889—1946), у т. л. «1945» (1945); камерна-інстр. ансамблі; рамансы, у т. л. на вершы М.Лермантава, А.Пушкіна і інш. Аўтар кніг пра Э.Грыга, Б.Сметану, успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАМЕ́ЦКІ Аркадзь (Абрам) Абрамавіч (н. 21.1.1923, Мінск),
бел. цымбаліст, педагог. Нар.арт. Беларусі (1970). Вучыўся ў Бел.кансерваторыі (1939—41, 1946—47). З 1937 у аркестры нар. інструментаў Бел. філармоніі, з 1946 канцэртмайстар Дзярж.нар. аркестра БССР, у 1958—88 саліст Бел. філармоніі. У 1947—57 педагог Сярэдняй спец.муз. школы пры Бел.кансерваторыі. Рэпертуар Астрамецкага — цымбальныя творы бел. аўтараў, пералажэнні інстр. п’ес кампазітараў-класікаў. Выкананне вылучалася артыстызмам, яркай вобразнасцю. У 1979 даў першы ў гісторыі цымбалаў сольны канцэрт. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага агляду выканаўцаў на нар. інструментах (1939).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАКІШВІ́ЛІ (Аракчыеў) Дзмітрый Ігнатавіч
(23.2.1873, Уладзікаўказ — 13.8.1953),
грузінскі кампазітар, музыказнавец. Нар.арт. Грузіі (1929). Акад.АН Грузіі (1950). Скончыў Маскоўскае муз.-драм. вучылішча (1901), археал.ін-т (1917). Адзін з арганізатараў нар.кансерваторыі ў Маскве (1906). Праф. і дырэктар Тбіліскай кансерваторыі (з 1921). Адзін з заснавальнікаў груз.нац.муз. школы і фалькларыстыкі, стваральнік жанру груз. класічнага раманса. Сярод твораў: адна з першых груз. опер «Паданне пра Шата Руставелі» (1919), 3 сімфоніі, хары і інш. Сабраў і апублікаваў больш за 500 груз.нар. песень і інстр. мелодый. Аўтар прац аб груз. музыцы. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ДЭ (Gade) Нільс Вільгельм (22.2.1817, Капенгаген — 21.12.1890),
дацкі кампазітар, скрыпач, арганіст, дырыжор. Прадстаўнік муз. рамантызму. Канцэртаваў як скрыпач у Швецыі і Нарвегіі. У 1844—48 2-і дырыжор аркестра Гевандхаўза і выкладчык кансерваторыі ў Лейпцыгу. З 1850 кіраваў у Капенгагене муз. т-вам, дырыжыраваў сімф. канцэртамі. Адзін з заснавальнікаў і дырэктар (1867—90) Капенгагенскай кансерваторыі. Найб. значныя сімф. і вак.-сімф. творы (1-я і 8-я сімфоніі, сімф. уверцюры «Водгукі Асіяна» і «Гамлет», кантаты «Дзіця эльфаў» і «Камала»). У многіх творах выкарыстоўваў інтанац. строй дацкіх нар. песень. Яго творчасць зрабіла вял. ўплыў на развіццё муз. культуры Даніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАК Якаў Ізраілевіч (20.11.1913, г. Адэса, Украіна — 27.6.1976),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1932) і аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі (1935, кіраўнік Г.Нейгаўз). Выступаў як піяніст-канцэртант. Яго вялікі рэпертуар уключаў творы рус. і замежных кампазітараў-класікаў. Першы выканаўца многіх твораў сав. кампазітараў. З 1935 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1947 праф.). Сярод яго вучняў: Я.Магілеўскі, М.Пятроў, Э.Вірсаладзе. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1935), пераможца Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (1937, Варшава, 1-я прэмія і спец. прыз — маска Шапэна).
Літ.:
Яков Зак. Статьи. Материалы. Воспоминания. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРАШО́Ў Арцямон Сямёнавіч (21.4.1894, хутар Карпаў Цымлянскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 23.6.1963),
фагатыст, педагог. Засл. арт. Кіргізіі (1943). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1917). У 1917—44 артыст і саліст аркестраў оперных т-раў Масквы (у 1917—23 Вял.т-ра), Рыгі (у 1923—36 адначасова выкладаў у Латв.кансерваторыі), Фрунзе. У 1944—48 саліст аркестра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1944 выкладаў у Бел.кансерваторыі. З яго працай на Беларусі пачалося станаўленне выканальніцтва на фагоце. Сярод вучняў К.: У.Апацкі, С.Ажыгін, А.Новікаў. Аўтар метадычных прац па праблемах выканальніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛАЎ Мікалай Фёдаравіч (12.12. 1912, с. Малая Валчанка Круціхінскага р-на Алтайскага краю, Расія — 5.2.1992),
бел. харавы дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1939, клас П.Часнакова). У 1940—41 працаваў з хорам Бел. радыёкамітэта, з 1944 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, у 1947—67 кіраваў дзіцячым хорам Сярэдняй спец.муз. школы пры Бел.кансерваторыі. Адначасова выкладаў у Бел.кансерваторыі (1940—76, з 1963 дацэнт), Мінскім муз. вучылішчы (1945—49), Мінскім ін-це культуры (1977—87). Сярод яго вучняў В.Варатнікоў, К.Паплаўскі, А.Чопчыц, Я.Яравой і інш.
нямецкі піяніст, дырыжор, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі, з 1808 — у Вене ў І.Г.Альбрэхтсбергера і А.Сальеры. З 1816 гастраліраваў па еўрап. краінах. З 1821 у Лондане, да 1846 праф. каралеўскай Акадэміі музыкі, у 1832—41 дырыжор і адзін з дырэктараў Каралеўскага філарманічнага т-ва. У 1846—70 праф. Лейпцыгскай кансерваторыі. Майстар фп. імправізацыі, развіваў традыцыі В.А.Моцарта і І.Гумеля Выступаў у фп. дуэтах з Ф.Мендэльсонам. Інтэрпрэтатар і прапагандыст музыкі Л.Бетховена. Па даручэнні Бетховена зрабіў клавір яго оперы «Фідэліо» (1814). Аўтар 8 фп. канцэртаў, камерных ансамбляў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІ́ЦА Клаўдзій Барысавіч (3.2.1911, г.п. Пронск Разанскай вобл., Расія — 6.1.1983),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937), у якой у 1938—41 і з 1943 выкладаў (з 1956 праф.). З 1936 гал. хормайстар Опернай студыі Маскоўскай кансерваторыі, хормайстар Маскоўскай філармоніі, у 1943—46 — Дзярж. хору рас. песні. З 1950 маст. кіраўнік Вял.акад. хору Дзяржтэлерадыё СССР. Адначасова ў 1946—60 дэкан дырыжорска-хар. ф-та Муз.-пед. ін-та імя Гнесіных. Аўтар прац па мастацтву харавога дырыжыравання («Нарысы па тэхніцы дырыжыравання хорам», 1948; «Майстры харавога мастацтва ў Маскоўскай кансерваторыі», 1970).