vest​1 [vest] n. fml

1. BrE спо́дняя кашу́ля;

a sleeveless vest ма́йка

2. AmE камізэ́лька

3. бронекамізэ́лька

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

жылетка, камізэлька

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

тро́йка, -і, ДМ тро́йцы, мн. -і, тро́ек, ж.

1. Лічба

3.

2. Адзнака паспяховасці вучняў, студэнтаў (разм.).

Атрымаць тройку па матэматыцы.

3. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж.

Катацца на тройцы.

4. Група з трох чалавек або трох аднародных прадметаў.

5. Касцюм, у які ўваходзяць пінжак, штаны або спадніца, камізэлька.

6. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 3 (трамвай, аўтобус і пад.; разм.).

|| прым. тро́ечны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kuloodporny

kuloodporn|y

браніраваны; кулеадпорны;

kamizelka ~a — кулеадпорная камізэлька; бронекамізэлька

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

расшпілі́цца, ‑пілюся, ‑пілішся, ‑піліцца; зак.

1. Расшпіліць на сабе адзенне. — Не, я ненадоўга, — стрымліваючы гнеў, адказаў Пазняк, зняў кепку, расшпіліўся і стомлена сеў пры стале. Дуброўскі.

2. Раз’яднацца, расшчапіцца, вызваліцца ад засцежкі. Каўнер расшпіліўся. // Перастаць трымаць што‑н. Гузікі расшпіліліся. □ Расшпілілася і целяпалася ззаду пражка ад камізэлька. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wams n -es, Wämser ку́ртка, фуфа́йка, камізэ́лька;

etw. aufs ~ kríegen атрыма́ць наганя́й

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wéste f -, -n камізэ́лька, жыле́т(ка);

◊

éine réine [sáubere, wéiße]~ háben мець незапля́мленую рэпута́цыю

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ляме́нь (груб.) ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. liemuõ ’ствол’, liemẽnė ’безрукаўка, камізэлька, кабат’. Семантычны пераход ’ствол’ > ’тоўсты чалавек’, параўн. у бел. камель > камлякаваты ’дужы, мажны’ (віл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жале́тка 1 ’камізэлька’ (Бяльк.; навагр., Нар. сл., 76, 236; Сл. паўн.-зах.). З рус. жиле́тка (з 1784 г.), жиле́т (з 1799 г.)’тс’, франц. gilet ’тс’ (з 1557 г.) < ісп. jileco (суч. > jaleco) < араб. (XVI ст.) jalako, jaleko куртка’ < тур. yelek ’камізэлька’. Даза, 362; Блох-Вартбург, 290. Паводле іншай, менш верагоднай версіі, франц. gilet ад імя шута Gille (Шанскі, 1, Ж, 292).

Жале́тка 2 ’лязо для бяспечнай брытвы’ (шчуч., З нар. сл., 42). Новае (відаць, 20–30‑я гады) запазычанне з польск. żyletka ’тс’ < франц. Gillêtte (прозвішча вынаходніка, адкуль і назва фірмы). Дарашэўскі, 10.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́стка ’какетка’ (БРС), ’верхняя частка адзення’ (Касп.), ’жаночая кофтачка’ (Шат.), ґе́стка ’гестка’ (Сцяшк.), ’какетка, кофта’ (Сл. паўн.-зах.), ге́ста ’сукенка’ (Бяльк.). Паходжанне слова не вельмі яснае. Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з ням. Gäschen ’прарэх’, Geschke ’камізэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)