Піплі́с: як піпліс ’вельмі бедны’: бачыў яго голага. як піпліса (Bałto-słow. zw. jęz., 81, 1990, 68). Балтыйскі кампанент у бел. фразеалогіі, параўн. літ. kaip pyplys ’тс’ (Букявічуце, тамсама; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 520).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імгне́нне ’міг, момант’ (ТСБМ, Яруш.). З польск. mgnienie, таго ж кораня, што і міг (гл.), з пратэзай і‑. Вядома яшчэ ў старабеларускай мове XVI ст. як кампанент выразу въ мгненіи ока («Катэхізіс» С. Буднага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАМФАРАНО́СНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

расліны, якія маюць камфарны эфірны алей, гал. кампанент якога — камфора. Да К.р. належаць базілік, камфоравае дрэва, піхта сібірская (з яе ігліцы атрымліваюць барнілацетат, які перапрацоўваюць у камфару).

т. 7, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАСТЭТЫ́ЧНАЯ ГРУ́ПА,

небялковы кампанент складаных бялкоў (пратэідаў), у т. л. некат. ферментаў (напр., флавінавых). Трывала звязана з бялком і стабілізуе яго структуру. П.г. розных пратэідаў маюць розную хім. прыроду.

т. 13, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ncht=

першы кампанент складаных назоўнікаў, надае значэнне адмоўя або процілегласці: Nchtmetall немета́л, метало́ід

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АМАФО́С,

канцэнтраванае фосфарна-азотнае мінеральнае ўгнаенне. Атрымліваецца нейтралізацыяй фосфарнай к-ты аміякам. Мае (у %) 9—12 азоту, 35,5—50 засваяльнага пентаксіду фосфару. Высокаэфектыўнае для ўсіх с.-г. культур на любых глебах. Кампанент тукаў.

т. 1, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

składnik

м.

1. кампанент, элемент, частка;

składnik stopu — легіравальны састаў;

2. мат. складаемае

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛІГРАІ́Н,

сумесь вуглевадародаў, якую атрымліваюць дыстыляцыяй нафты ці газавага кандэнсату. Вадкасць, выкіпае пры 120—240 °C, шчыльн. 785—795 кг/м³. Выкарыстоўваюць як кампанент таварных бензінаў, асвятляльнай газы і ракетнага паліва, экстрагент, напаўняльнік вадкасных прылад (напр., манометраў).

т. 9, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыспро́зій

(н.-лац. disprosium, ад гр. dysprositos = цяжкадаступны)

хімічны элемент, рэдказямельны метал сям. лантаноідаў выкарыстоўваецца як кампанент спецыяльных магнітных сплаваў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

неады́м

(ад неа- + гр. didymos = падвойны)

хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які належыць да лантаноідаў, выкарыстоўваецца як кампанент лазерных матэрыялаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)