горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Ашун. Засн. ў 17 ст. 442 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (какава-зярняты і алейная пальма). Апрацоўка какава-зярнят. Вытв-сць пракату, бавоўнаачышчальны з-д, тытунёвая ф-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНТ’Е́ГА (Santiago),
Сант’яга-дэ-лос-Кабальерас, горад на Пн Дамініканскай Рэспублікі, на р. Якедэль-Нортэ. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. ў 1495 Б.Калумбам, братам Х.Калумба. 1539 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Другі па эканам. значэнні горад краіны. Прам-сць: тытунёвая, цукр., хімічная, апрацоўка кавы і какава (вытв-сць шакаладу). Гандл.цэнтр.с.-г. раёна (тытунь, кава, какава, рыс, жывёлагадоўля). 2 ун-ты. Паблізу здабыча золата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГБАМО́ША (Ogbomosho),
горад на ПдЗ Нігерыі. 484,7 тыс.ж. (1976). Вузел аўтадарог. Гандаль какава-зярнятамі, пладамі алейнай пальмы, ямсам. Абутковая прам-сць. Саматужная вытв-сць тканіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПІЯ (Apia),
горад, сталіца Заходняга Самоа, на паўн. беразе в-ва Уполу. 42 тыс.ж. (1992). Порт на Ціхім ак. Экспарт копры, бананаў, какава-зярнят. Міжнар. аэрапорт. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
cocoa
[ˈkoʊkoʊ]1.
n.
кака́ва(парашо́к і напо́й)
2.
adj.
кака́вавы
cocoa bean — кака́вавае зе́рне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kakao
нескл.н.какава;
kupić opakowanie kakao — купіць пачак какавы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАЎЛІФЛО́РЫЯ [грэч. kaulos сцябло, ствол + лац. flos (floris) кветка],
развіццё кветак і суквеццяў непасрэдна на ствале і буйных бязлістых галінах (са спячых пупышак). Характэрна для трапічных раслін (какава, фікусы, хурма, хлебнае дрэва), з раслін умеранага клімату — у воўчага лыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬВА, сельвас (партуг. selva ад лац. silva лес),
вільготныя, перыядычна затапляльныя экватарыяльныя лясы (гілеі) у Паўд. Амерыцы, пераважна ў бас.р. Амазонка. Цяжкапраходныя, маюць надзвычай багаты відавы склад (да 200 відаў пальмаў, гевея, какава, фікусы, бамбукі, дыннае дрэва, шмат ліян і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛЕ́Я (ад грэч. hylē лес),
вільготныя трапічныя лясы Цэнтр. і Паўд. Амерыкі, Цэнтр. Афрыкі і Паўд.-Усх. Азіі. Фарміруюцца ва ўмовах пастаяннага гарачага і вільготнага клімату. Характарызуюцца гушчынёй, шмат’яруснасцю, вял. відавой разнастайнасцю, мноствам ліян і эпіфітаў. У гілеі растуць каштоўныя пароды дрэў (напр., какава, гевея і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬЦО́ВЫ СТАНО́К,
станок для здрабнення зерня (пшаніцы, жыта і інш. збожжавых культур), прамежкавых прадуктаў, а таксама солі, мінер. угнаенняў, какава-прадуктаў і інш. матэрыялаў. Мае пару або дзве пары вальцаў, якія верцяцца насустрач адзін аднаму. Вальцовыя станкі з наразнымі вальцамі выкарыстоўваюцца для грубага здрабнення, з гладкімі — для тонкага памолу.