што́сьці1, чагосьці, чамусьці, штосьці, чымсьці, аб чымсьці, займ.неазначальны.
Нейкі, невядома які прадмет, нейкая з’ява і пад.; нешта. [Банадысь] нешта яшчэ кешкаўся на таку, стукаў.. па чымсьці драўляным і пустым.Чорны.Адчувалася, што Уладзіміру ёсць пра што расказаць і, відаць, штосьці яго стрымлівае.Кавалёў.
што́сьці2, прысл.
Невядома чаму, невядома зякойпрычыны; чамусьці. Не ездзіцца штосьці сёння Віцю на веласіпедзе.Васілёнак.У гэты час Марына штосьці бразгала пасудаю і ўвіхалася з самаварам.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпадко́васць, ‑і, ж.
1. Асаблівасць выпадковага.
2. Нечаканая, непрадбачаная з’ява. Па шчаслівай выпадковасці.
3. Акалічнасць, якая не абумоўлена непасрэднай прычынай. Людзі самі робяць сваю гісторыю, але да гэтага часу яны рабілі яе, не кіруючыся агульнай воляй па адзінаму агульнаму плану, нават у рамках пэўнага, абмежаванага, данага грамадства. Іх імкненні перакрыжоўваюцца, і ва ўсіх такіх грамадствах пануе з гэтай прычыны неабходнасць, дапаўненнем і формай праяўлення якой з’яўляецца выпадковасць.Энгельс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПСІХАЛАГІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА ПРА́ВА,
кірунак прававой навукі, у якім права разглядаецца як прадукт рознага роду псіхал. установак, інстынктаў, эмоцый. Склалася ў пач. 20 ст. адначасова з паяўленнем псіхал. кірункаў у сацыялогіі і інш.сац. навуках. З пункту гледжання прадстаўнікоў П.ш.п., прычыны, якія абумоўліваюць існаванне і дзеянне права, карэняцца ў псіхалогіі асобы ці сац. групы, а не ў сац.-эканам. і паліт. умовах дзяржаўна-арганізаванага грамадства. Адзін з пачынальнікаў П.ш.п. — франц. сацыёлаг і правазнавец Г.Тард лічыў, што ў аснове ўсіх каштоўнасцей і норм, у т. л. прававых, ляжыць інстынкт пераймання. Найб. яркім прадстаўніком П.ш.п. быў рас. юрыст Л.І.Петражыцкі. У ням. л-ры пад уплывам фрэйдызму і бергсаніянства склалася канцэпцыя «прававога пачуцця», паводле якойгал. у праве з’яўляюцца судовыя рашэнні, у аснове якіх ляжаць інтуіцыя, падсвядомыя перажыванні, глыбінныя псіхал. ўстаноўкі суддзі, а не нормы права. У 1930-я г. гэта канцэпцыя, якая, парушаючы прынцып законнасці, пашырала т.зв. «свабоднае судзейскае гледжанне», была ўспрынята ў ЗША рэалістычнай школай права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЫЯ ДЗІ́РЫ,
шчыльныя кампактныя касмічныя аб’екты, сціснутыя ў ходзе гравітацыйнага калапсу да памераў, меншых за радыус rh сферы (гарызонту падзей), з-пад якойз-за гіганцкага поля прыцягнення не могуць выходзіць ні часціцы, ні выпрамяненне. Прадказанне аб існаванні Ч.дз. і апісанне іх уласцівасцей грунтуюцца на вывадах агульнай адноснасці тэорыі (АТА).
Паводле АТА значэнне rh вызначаецца масай, эл. зарадам і вуглавым момантам калапсуючага аб’екта; для сферычнай невярчальнай Ч.дз. rh роўнае яе гравітацыйнаму радыусу. Зпрычыны нябачнасці Ч.дз. адзіным яе праяўленнем з’яўляецца гравітацыйнае поле. Таму масу і наяўнасць гарызонту падзей вызначаюць па руху газавага асяроддзя ці зорак у наваколлі Ч.дз. Сучаснымі метадамі назірання выяўлена каля 100 кандыдатаў у Ч.дз.
Літ.:
Хокинг С. Черные дыры и молодые вселенные: Пер. с англ. СПб., 2001;
Черепащук А.М. Поиски черных дыр: новейшие данные // Успехи физ. наук. 2001. Т. 171, № 8.
М.М.Касцюковіч.
Пылавы дыск вакол чорнай дзіры ў цэнтры галактыкі NGC 4261 (касмічны тэлескоп імя Э.Хабла, 1995, НАСА).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пахмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак. і незак.
1.зак. Стаць хмурным, хмурнейшым. Адразу ж стала зразумела мне, Зякойпрычыны Ты раптоўна гэтак Задумаўся і нават пахмурнеў, Спакойна запаўняючы анкету.Аўрамчык.Стромкі лес белагаловы Пахмурнеў увесь, суровы Прыглушыў яго мароз.А. Александровіч.
2.незак. Станавіцца пахмурным, хмурнець. Рамізнік усё больш пахмурнеў, маўчаў, і, быццам падладкоўваючыся пад яго настрой, вуліца рабілася ўсё больш глухой, цёмнай і бязлюднай.Лупсякоў.А ў горы [Аляксей] пахмурнеў, рабіўся скрытным, маўклівым.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ска́рга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.
1. Выражэнне незадавальнення, нараканне зпрычыны якіх‑н. непрыемнасцей, болю і пад. Выслухаў жабрак бацькаву скаргу і параіў, што яму зрабіць, каб прывучыць сыноў да гаспадаркі.Якімовіч.У лірычных вершах паэтэсы [Цёткі], а таксама ў яе пісьмах чуюцца скаргі на цяжкія пакуты, якія ёй прыносіла хвароба.Шкраба.
2. Афіцыйная заява аб незаконным або няправільным дзеянні якой‑н. асобы, установы, арганізацыі. Касацыйная скарга. □ Старая Марцініха пісала скаргу на свайго сына.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЧУПРО́Ў Аляксандр Іванавіч (18.2.1842, г. Масальск Калужскай вобл., Расія — 8.3.1908),
расійскі эканаміст, публіцыст, адзін з заснавальнікаў рас. стат. навукі, у т. л.чыг. статыстыкі і эканомікі транспарту. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1887). Скончыў Маскоўскі ун-т (1866). З 1874 выкладаў у ім. У 1869 арганізаваў Т-ва пашырэння тэхн. ведаў, у 1882 — Стат. аддз. пры Маскоўскім юрыд. т-ве (з 1883 яго старшыня). Удзельнічаў у распрацоўцы плана перапісу Масквы 1882 і ў яго ажыццяўленні. Узначальваў ліберальна-народніцкую плынь у эканам. тэорыі, прадстаўнікі якой прызнавалі неабходнасць частковых агр. пераўтварэнняў (паляпшэнне культуры земляробства, арганізацыя саматужных арцеляў і перасяленняў) разам з захаваннем памешчыцкага землеўладання і сял. абшчыны. Аўтар падручнікаў па статыстыцы, прац па палітэканоміі, агр. пытаннях, чыг. гаспадарцы («Чыгуначная гаспадарка», т. 1—2, 1875—78; «Пра характар і прычыны сучаснага прамысловага крызісу ў Заходняй Еўропе», 1889; «Пра эканамічнае значэнне адукацыйных і выхаваўчых устаноў для рабочага класа», 1898, і інш.). Адзін з рэдактараў і аўтараў зб. «Уплыў ураджаяў і хлебных цэн на некаторыя бакі рускай народнай гаспадаркі» (1897).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паме́р ’велічыня чаго-н. у адным або некалькіх вымярэннях; ступень, развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы, здарэння і г. д.’ (ТСБМ), ’плата натурай за памол’ (ТС, Мат. Гом.), паме́ра ’вымярэнне зямлі’ (Нас., Гарэц.). Укр.помі́р ’вымярэнне зямлі’, польск.pomiar ’вымярэнне, абмер, прамер’, чэш.poměr ’адносіны’, славац.pomer ’адносіны; сувязь’, серб.-харв.pómer ’зрушэнне, ссоўванне’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памерыць < мерыць (гл.). Зпрычыны розніцы ў семантыцы, відаць, самастойныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парша́ ’заразная хвароба, звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струпы і рубцы’ (ТСБМ), па́ршы, па́рхі ’перхаць’ (Сл. ПЗБ). Рус.парш, парша́, парх ’тс’, укр.парх. Зпольск.parch, parszywy, зпрычыны наяўнасці ‑ар‑ (Праабражэнскі, 2, 19; Фасмер, 3, 210). Аднак дэрываты паршы́вы, паршы́вец маглі, як адзначае Фасмер (там жа), утварыцца не ад парш, а ад слова з другой ступенню вакалізму (гл. по́ршы) у выніку акання. У ст.-бел.парша фіксуецца ў канцы XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 130).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каўту́н, ‑а, м.
1.толькіадз. Хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца. Галава .. [пані Даміцэлі] зпрычыны каўтуна абкручана палатнянай наміткаю.Колас.// Хвароба скуры ў коней (звычайна пад грывай).
2. Зблытаны, збіты пук валасоў, поўсці і пад. [Міхаська] успомніў, як калісьці дзед расказваў пра ласак, маленькіх вёрткіх звяркоў, якія вельмі любяць бегаць па конях, заплятаючы ў каўтуны ім грывы.Рылько.
3.толькімн. (каўтуны́, ‑оў). Разм.пагард. Валасы. — Давялося пайсці на грэх: тузануў я .. [гаспадыню] за кудлы, ды так з тымі каўтунамі, што асталіся ў руцэ, і падаўся ў вішняк.Кулакоўскі.
[Ад казах. калтук — пучок валасоў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)