Азязю́ліны ’асалавелы’ (Бяльк.), азязюліцца да зязюля. Як асалавелы да салавей?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кува́ць, ‑ае; незак.

Абл. і паэт. Тое, што і кукаваць. Калі ў лесе зязюля кувала, Маці сына дадому чакала. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cuckoo

[ˈku:ku:]

1.

n.

зязю́ля f.

2.

adj., Sl.

ненарма́льны; неразу́мны, дуракава́ты

3.

v.

кукава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

удава́цца, удаюся, удаешся, удаецца; удаёмся, удаяцеся; незак.

1. Незак. да удацца.

2. Абл. Заляцацца. Да зялёнай каліны Прылятала зязюля; Да дзяўчыны-маліны Удаваўся Януля. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружа́ка, ‑і, м.

Абл. Блізкі друг, сябар. Базыль і Грышка — найлепшыя дружакі. Колас. Позна ўвечары Сілівей Зязюля прыйшоў начаваць да свайго старога дружакі Піліпа Канапелькі. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкува́ць, ‑куе; зак., што і без дап.

Тое, што і адкукаваць (у 1 знач.). І здаецца, Зязюля даўно адкувала, І не чутна За вокнамі Звону вясны. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кукава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеяслова кукаваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зязюля лічыла некаму гады і аж пошчак ішоў па лесе ад яе кукавання. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць скупым, скупейшым. Былы ясенец Пракоп Зязюля.. пад старасць ці паскупеў, ці жонка адвучыла — выпіваў рэдка. Арочка. — Няма пашы. Надоі паскупелі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куку́лязязюля’ (Шат., МГ, Сл. паўн.-зах., Яўс., З нар. сл., Янк. I, Мядзв.), параўн. рус. кукушка, кукавица. Да кукаваць (гл.). Словаўтварэнне на ‑уля (Сцяцко, Афікс. наз., 67–68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сало́ўка, ‑і, м.

Разм. Памянш.-ласк. да салавей. Зацёхкаў салоўка, зязюля лічыла на сонных палянках прыморскія дачы. Вялюгін. Салоўка пяе адвечную песню кахання, і трэлі яго нясуцца па ўсім лузе. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)