тамі́ць, тамлю́, то́міш, то́міць; то́млены; незак.

1. каго-што. Мучыць, знясільваць (цяжкай працай, хадой і пад.).

2. каго-што. Прычыняць фізічныя або маральныя пакуты.

3. што. Вытрымліваць пры пэўных умовах для атрымання неабходных якасцей (спец.).

Т. цэлюлозу.

|| наз. тамле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ФА́БІЙ МА́КСІМ Кунктатар,

Квінт (Quintus Fabius Maximus Cunctator; каля 275—203 да н.э.), старажытнарымскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. Паходзіў з патрыцыянскага роду Флавіяў. Консул у 233, 228, 215, 214, 209; у 221 і 217 дыктатар. Пасля паражэння рымлян пры Тразіменскім возеры (217) у перыяд 2-й Пунічнай вайны (гл. Пунічныя войны) распрацаваў стратэгію зацяжной вайны: ухіляючыся ад вырашальнай бітвы, паступова знясільваць армію Ганібала, пазбаўляючы яе харчоў і фуражу (адсюль празваны Кунктатар — марудны). Адмова ад гэтага плана прывяла да паражэння каля Канаў (216). За ўзяцце Тарэнта у 209 удастоены трыумфу.

Літ.:

Ревяко К.А. Пунические войны. Мн., 1988;

Плутарх. Избранные жизнеописания: Пер. с лат. М., 1990 Т. 1. С. 321—438;

Ливий Т. Карфаген против Рима. СПб., 1993.

А.​Г.​Зельскі.

т. 16, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зануджа́ць

‘мардаваць, знясільваць каго-небудзь, што-небудзь; выклікаць млоснасць у каго-небудзь (безас.)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зануджа́ю зануджа́ем
2-я ас. зануджа́еш зануджа́еце
3-я ас. зануджа́е зануджа́юць
Прошлы час
м. зануджа́ў зануджа́лі
ж. зануджа́ла
н. зануджа́ла
Загадны лад
2-я ас. зануджа́й зануджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зануджа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

nużyć

незак. таміць; знясільваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wycieńczać

незак. знясільваць, мардаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zermürben vt аслабля́ць, знясі́льваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

sap​3 [sæp] v. знясі́льваць, адбіра́ць сі́лы, эне́ргію;

This sapped her confidence. Гэта падарвала яе ўпэўненасць у сабе.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wyczerpywać

незак.

1. вычэрпваць;

2. знясільваць, мардаваць, вымотваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго.

1. Знясільваць цяжкай працай, марыць. Парабкоў .. [Плышэўскі] мардаваў на полі і на сенажаці ад цямна да цямна. Чарнышэвіч.

2. Разм. Мучыць, прыносіць пакуты. Моцна засела [у Галілея] ўзнятае сходам абурэнне і скрозь мардавала яго назо[й]лівай .. турботай, ад якой стары не ведаў сам куды дзецца. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zerréiben* vt

1) сціра́ць (у парашок)

2) знясі́льваць; знішча́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)