1. Даць, атрымаць адлюстраванне на гладкай бліскучай паверхні.
Адлюстраваўся месяц у вадзе.
2. Адбіцца ў свядомасці чалавека ў форме вобразаў і паняццяў.
3. Увасобіцца ў мастацкіх вобразах, праявіцца.
Жыццё найлепш адлюстравалася ў кнізе паэта.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выявіцца, атрымаць знешняе праяўленне.
На твары адлюстраваўся страх.
|| незак.адлюстро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАТО́НА-МУТО́НА ЭФЕ́КТ,
узнікненне падвойнага праменепераламлення ў асяроддзі, змешчаным у знешняемагн. поле, пры распаўсюджванні святла перпендыкулярна полю; адзін з эфектаў магнітаоптыкі. Вынікі ўзаемадзеяння магн. поля з токавымі сістэмамі (электроны ў атаме, носьбіты зарада ў паўправадніках), якія вызначаюць аптычныя ўласцівасці рэчыва, выяўляецца ва ўсіх рэчывах. Выяўлены ў калоідных растворах англ. фізікам Дж.Керам (1901) і даследаваны франц. фізікамі Эме Катонам і А.Мутонам (1907). Выкарыстоўваецца для вымярэнняў дыямагн. успрыімлівасці, вывучэння магн. уласцівасцей электронных абалонак, структуры малекул і дамешкавых цэнтраў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭЙ ЛАНЬФА́Н (23.10.1894, Пекін — 8.8.1961),
кітайскі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Вучыўся ў тэатр. вучылішчы ў Пекіне. Вывучаў і выкарыстоўваў прыёмы т-ра кунцюй, танц. мастацтва Танскай эпохі. З 1909 у трупе «Фулянь» пры тэатр. вучылішчы, з 1949 у Т-ры пекінскай муз. драмы. З 1951 дырэктар Акадэміі т-ратрадыц.муз. драмы. Майстар пераўвасаблення. Выконваў жаночыя ролі, у якіх дакладна перадаваў псіхалогію, паводзіны, знешняе аблічча сцэнічных гераінь. У 1910-я г. стварыў новыя віды «спектакля ў сучасных касцюмах» і спектакля ў стараж. касцюмах на класічныя сюжэты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экзо́смас
(ад экза- + осмас)
біял. прасочванне (дыфузія) вадкасцей і некаторых раствораных рэчываў з клеткі ў знешняе асяроддзе (проціл.эндосмас).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖАНГАЛО́ВІЧ (Іван Данілавіч) (20.2.1892, г. Гродна — 29.7.1981),
расійскі геадэзіст, гравіметрыст і астраном, адзін з заснавальнікаў касм. геадэзіі. Д-рфіз.матэм. навук (1946). Засл. дз. нав.Рас. Федэрацыі (1952). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1920 у Ін-це тэарэт. астраноміі АНСССР (у 1941—42 дырэктар, у 1943—66 нам. дырэктара), адначасова праф. Ленінградскага ун-та (з 1930). У 1920—30 і 1937—38 удзельнік палярных экспедыцый. Навук. працы па тэарэт., практычнай і эфемерыднай астраноміі, вывучэнні фігуры Зямлі, касм. геадэзіі, геафізіцы. Аўтар манаграфіі «Знешняе гравітацыйнае поле Зямлі і фундаментальныя пастаянныя, звязаныя з ім» (1952). У гонар Ж. названа малая планета.