Ныць ’тупа балець; надакучліва гаварыць, скардзіцца; марнець, чахнуць’ (Сл. ПЗБ, ТС), ’нудзіцца, знемагаць’ (Нас., Яруш., Гарэц., Пятк. 2), ’усмажвацца (пра грыбы)’, укр. ни́ти, рус. ныть, польск. дыял. nuć, чэш. nýti, славац. nuť. Чаргуецца з чэш. unaviti ’умарыць’, гл. навец, параўн. *baviti: *byti, на падставе чаго рэканструюецца прасл. *nyti ’знемагаць, нудзіцца’, *naviti ’стамляць’ (узыходзіць да і.-е. гнязда *nau‑/*nəu‑/*nū‑), параўн. літ. nõvyti ’мучыць, марыць, прыгнятаць’, лат. nāvêt, nāvît ’стаміць’, ст.-прус. nowis ’пень’, гоц. naus ’нябошчык’, ст.-ісл. nár ’тс’ і пад (Фасмер, 3, 92; Бязлай, 2, 216; Варбат, Этимология–1973, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да памерці.

2. перан. Прыходзіць у заняпад. — Памірае мястэчка, — скардзіўся рабін у сваіх казаннях. Бядуля. // Адыходзіць у мінулае, адміраць — аб грамадскіх з’явах і пад. Чапляючыся за жыццё, памірае адсталае, старое, тое, што аджыла свой век; нараджаецца і дужэе новае, перадавое. Кудраўцаў.

•••

Паміраць (лопацца) са смеху — знемагаць ад смеху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verschmáchten vi (s) (vor D) му́чыцца (ад чаго-н.); знемага́ць, паміра́ць (ад смагі, гарачыні)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

lédern II

1. vt

1) дубі́ць

2) абшыва́ць ску́рай

2. ~, sich разм. знемага́ць ад нуды́ [тугі́, сму́тку]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Знямо́га ’стан крайняй стомленасці’. Укр. знемо́га ’бяссілле’, балг. изнемо̀га ’знямога’. Параўн. ст.-слав. изнемагати. Ст.-рус. изнемогати ’знемагаць’, ст.-польск. zniemóc, sniemóc ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова jьz‑ne‑mog‑a‑ti з коранем *mog‑; гл. магчы, верагодна, прасл. рэгіянальнага пашырэння (параўн. яшчэ рус. изнеможе́ние, польск. zniemożenie, в.-луж. zniemoženje, серб.-харв. изнѐмоглост ’знямога’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pine​2 [paɪn] v.

1. ча́хнуць, тамі́цца

2. (for) пра́гнуць (чаго-н.); тужы́ць (па кім-н.);

She’s pining for home. Ёй вельмі хочацца дамоў.

pine away [ˌpaɪnəˈweɪ] phr. v. знемага́ць;

She pined away with grief. Яна высахла ад гора.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дахо́дзіць

1. (дасягаць) sich erstrécken, sich áusdehnen; réichen vi (да чаго-н. bis zu D);

2. (знемагаць) verschmáchten vi (s), von Kräften kómmen*;

3. разм. (паміраць) stérben* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

schmóren

1. vt тушы́ць (мяса, гародніну)

2. vi сма́жыцца, тушы́цца;

in der Hitze ~ знемага́ць ад спёкі;

lass ihn ~ разм. няха́й (ён) паска́ча [пахвалю́ецца]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Карце́ць ’карцець, хацецца’ (Нас., Касп., Бяльк., Шат.), ’трывожыць, непакоіць’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ, Юрч., Янк. 1), ’згараць ад нецярплівасці штосьці зрабіць’ (Гарэц.), укр. кортить кого ’карціць зрабіць што-небудзь, падмывае зрабіць што-небудзь’, рус. кортеть ’карцець, адчуваць боль’. Апошняе значэнне можа быць крытэрыем для рэканструкцыі семантыкі праславянскага слова. Да яго добра пасуе серб.-харв. кр̀тити ’мучыць’, параўн. семантыку ў выразе тыпу «пакутлівае жаданне» або «знемагаць, чакаючы што-небудзь». Балтыйскія паралелі да прасл. kъrtiti (параўн. яшчэ балг. къртя ’ламаць, біць’, рус.-ц.-слав. чрьсти ’рубіць’): літ. kir̃sti ’рубіць’, лат. cirst (Слаўскі, 2, 71–72). Гл. таксама кароткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́дзіць ‘стамляць, натруджваць рукі, прычыняць боль’ (ТСБМ, Гарэц.), трудзі́ць ‘мучыць, стамляць, турбаваць’ (Ласт.; докш., Бел. дыял. 2), ‘нудзіць, цягнуць на ваніты’ (Брасл. сл.), трудзі́цца ‘цяжка працаваць; пакутаваць’ (Сл. ПЗБ, ТС), ‘мучыцца’ (Гарэц., Бяльк., Барад.), ‘цярпець боль, пакутаваць’ (Варл.), ‘пакутаваць, цяжка хварэць’ (Пан.), ст.-бел. трудити ‘абцяжарваць, таміць’, ‘гнясці, прыносіць боль’, трудитися ‘знемагаць ад працы’, ‘мучыцца’, ‘турбавацца’ (ГСБМ), трудитися под солнцемъ ‘працаваць, пекліцца, гадаваць’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. труди́ти ‘стамляць, турбаваць, непакоіць’, рус. труди́ть ‘прыгнятаць, стамляць, мучыць работай; непакоіць; муляць’, польск. trudzić ‘турбаваць, непакоіць, абцяжарваць’, кашуб. truʒëc ‘турбаваць’, чэш. trudit ‘засмучаць, прыгнятаць, мучыць, прымушаць’, серб. тру́дити ‘абцяжарваць, турбаваць’, дыял. ‘раз’ятрываць (рану)’, харв. trúditi ‘ператамляць (частку цела)’, балг. тру́дя се ‘працаваць; імкнуцца’, макед. труди се ‘працаваць, прыкладаць намаганні, старацца’, ст.-слав. троудити ‘турбаваць, непакоіць; пераадольваць, прыкладаць намаганні, цярпець’, троудити сѧ ‘стамляцца, знемагаць’. Прасл. *truditi ‘змушаць да цяжкай працы, напружваць, турбаваць’, дэнамінатыўнае ўтварэнне ад прасл. *trudъ (Борысь, 644), гл. труд 1. Сюды ж трудзя́шчы ‘працавіты’ (Жд. 1, ТС, Ян., Сцяшк. Сл.), трудʼа́шчы ‘тс’ (Вруб.) — “неаславянізм” з шырока распаўсюджаным у народнай мове суфіксам (гл. Цыхун, Выбр. пр., 286), трудзя́га ‘працаўнік’ (Мат. Гом., Юрч.) з суф. ‑яга “з экспрэсіяй спачування, захаплення, ці, наадварот, асуджэння” (Сцяцко, Афікс, наз., 130), трудлі́вы, трудзя́ка ‘тс’ (Ян.), трудзі́мы ‘тс’ (ТС), трудалюбі́мы ‘тс’ (Ян.) з рэдкай суфіксацыяй (гл. любім), магчыма, адаптаванае рус. трудолюбивый ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)