отрабо́таться разг.

1. адрабі́цца, адпрацава́цца;

2. (износиться) знасі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абшарпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знасіцца, падрацца (пра адзенне).

Абшарпалася адзенне.

2. Абнасіцца, абадрацца (пра чалавека).

Абшарпаўся за лета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвазі́ць, ‑важу, ‑возіш, ‑возіць; зак.

Скончыць вазіць. // Знасіцца, з’ездзіцца, стаць непрыгодным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́церціся, вы́труся, вы́трашся, вы́трацца; вы́церся, -церлася; вы́трыся; зак.

1. гл. выцерці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вынасіцца, знасіцца ад трэння.

Паліто выцерлася.

|| незак. выціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дадра́цца, ‑дзярэцца; зак.

Разм. Канчаткова падрацца, знасіцца (пра адзенне, абутак і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зно́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да знасіцца.

2. Зал. да зношваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пранасі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -но́сіцца; зак.

1. Прабыць у носцы які-н. час.

Боты пранасіліся доўга.

2. Знасіцца да дзірак.

Пінжак пранасіўся на локцях.

|| незак. прано́швацца, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zedrzeć się

зак. здзерціся; знасіцца; парвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

срабо́татьсяI сов. (износиться, стереться от работы) спрацава́цца, знасі́цца, сце́рціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зліза́цца, зліжацца; зак.

Абл. Стаць тонкім ад доўгага ўжывання, трэння; знасіцца. — О, гэты [плуг], здаецца, Рыгораў. Бач, як злізаўся! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)