Не так даўно. Сцены нядаўна пабелены вапнаю.Чорны.За працай ніхто не заўважаў, як хутка ляціць час. Здавалася, зусім нядаўна абедалі, а тут ужо і змяркацца пачынае.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zmierzchać się
незак.змяркацца; вечарэць; перан. цьмянець
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
mierzchnąć
mierzchn|ąć
незак. цямнець, змяркацца;
~ie — змяркаецца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
радко́м, прысл.
Разм. У адзін рад. А як ужо пачне змяркацца І зоркі ў небе замігаюць, Пужаць іх страхі пачынаюць. Тады браты радком садзяцца, Плячо ў плячо, але прызнацца, Што страшна ім, ніхто не хоча.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навідаво́ку, прысл.
Разм. Так, што ўсе бачаць. У хаце пачынала ўжо змяркацца, а вайскоўцы сядзелі не надта навідавоку, дык Юрый Паўлавіч у першы момант не пазнаў Андрэя.Кулакоўскі.Дзівіўся я: Навідавоку Смяецца яблык залаты, А людзі ўсе чамусьці збоку Бяруць зялёныя плады.Маляўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dämmern
vimpзмярка́цца, суто́нець
◊ bei mir dämmert es — я пачына́ю разуме́ць (у чым спра́ва)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Прыме́ркнуць, прыме́ркнуцца ’пра надыход няпоўнага, першага змроку’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), таксама незак. тр. прымярка́ць ’цямнець’ (Нас.), прымірка́ць ’вечарэць, змяркацца, цямнець’ (Бяльк.), зах.-бранск.прымерька́ть ’тс’ (Раст.), сюды ж дзеепрым. прыме́рклы ’змрочны’ (Нас.), а таксама вытворныя назоўнікі прымярка́нне ’надыход няпоўнага, першага змроку; вячэрняя пара’ (Нас., Гарэц.), мн. л. пры́меркі, пры́мрак ’змрок’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел.примрак ’цемра’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад ме́ркнуць (гл.). Укр.примерка́ти, примерка́тися ’цямнець, змяркацца’, при́мерки, примерка́ння ’прыцемкі’, стараж.-рус.примракъ ’змрок, цемра’, рус.дыял.приме́ркнуть ’цямнець, пераставаць свяціць’, примерка́ние ’пачатак першай квадры, калі месяца не бачна’, при́мерки ’прыцемкі, змярканне’.