папляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Плявузгаць некаторы час. [Папас:] — Дурні яны. А ты не зважай. Паплявузгаюць і змоўкнуць, што ж яны яшчэ могуць? Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verstúmmen vi (s)

1) аняме́ць, зняме́ць

2) змо́ўкнуць (пра музыку, галасы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wybrzmieć

зак. адгучаць; змоўкнуць, сціхнуць (пра гукі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

shut up

а) зачыня́ць, замыка́ць (дзьве́ры й во́кны)

б) informal заста́віць змо́ўкнуць

в) замкну́ць (арыштава́нага)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

асадзі́ць², асаджу́, аса́дзіш, аса́дзіць; аса́джаны; зак.

1. каго-што. Спыніць, прымусіць падацца назад.

А. каня.

2. што. Прымусіць апасці, апусціцца ўніз.

Дождж асадзіў пыл на дарозе.

3. перан., каго-што. Даць адпор каму-н., прымусіць змоўкнуць, змяніць тон, абарваць (разм.).

4. разм. Зваліць ударам.

◊

Асадзі назад! — прыпыніся, дай прайсці; прэч (як патрабаванне пазбавіцца ад каго- ці чаго-н.).

|| незак. аса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змаўка́ць несов.

1. (переставать звучать, прекращаться) смолка́ть, умолка́ть, замолка́ть;

2. (переставать говорить, издавать звуки) замолка́ть, умолка́ть; смолка́ть;

1, 2 см. змо́ўкнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zamilczeć

зак.

1. змоўкнуць; замоўкнуць;

2. змоўчаць; замоўчаць; нічога не сказаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ugryźć się

зак. укусіць сябе;

ugryźć się w język — прыкусіць язык; змоўкнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zamilknąć

zamilk|nąć

зак. замоўкнуць; змоўкнуць;

głosy stopniowo ~ły — галасы паступова змоўклі (сціхлі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сці́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

1. Стаць больш павольным (пра рух машыны).

Машыны сцішыліся.

2. Пра гукі, шумы: стаць цішэйшым, бясшумным; сціхнуць.

У зале сцішыліся гукі акардэона.

Перад навальніцай усё сцішылася.

3. Перастаць хвалявацца; супакоіцца, змоўкнуць.

Дзіця паплакала і сцішылася.

4.(1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

Раніцай дождж сцішыўся.

5. Прыйсці ў стан нерухомасці, спакою.

Мора к вечару сцішылася.

|| незак. сці́швацца, -аюся, -аешся, -аецца і сціша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)