нацыянальны парк (з 1951) у Танзаніі на аднайм. плато (выш. 1000—2000 м). Засн. ў 1940 як рэзерват. Пл. каля 13 тыс.км². У 1959 вылучаны асобны рэзерват Нгарангора, які ўключае гіганцкі кратэр і плато. Пераважаюць травяністыя саванны з участкамі хмызнякоў і асобнымі дрэвамі; у рачных лагах — галерэйныя лясы. У парку каля 1,5 млн. буйн. млекакормячых, пераважна капытных (антылопа гну, газелі Томсана і Гранта, зебра, насарог, кафрскі буйвал, жырафа і інш.), звычайныя афр. слон, леў, гепард, леапард. Больш за 200 відаў птушак, у т. л. фламінга, венцаносны журавель, бусел-ябіру. Міжнар.НДІ і мемарыяльная лабараторыя імя ням. заолага М.Гржымека.
Да арт.Серэнгеці. Антылопы гну ў рэзерваце Нгарангора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паласа́ты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты палосамі; з афарбоўкай у палоску. У чаўне, на дне яго, стаіць .. мужчына ў паласатай матроскай кашулі.Галавач.Да паласатага шлагбаума спускалася чародка малышоў у белых панамках.Даніленка./ Пра жывёлу, якая мае афарбоўку ў выглядзе палос. Паласатая зебра./ У спалучэнні са словам «чорт» як лаянка. Зайздрошчу я табе, чорт паласаты!Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)