snapshot [ˈsnæpʃɒt] n. імгне́нны зды́мак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рапі́д-зды́мка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рапі́д-зды́мка рапі́д-зды́мкі
Р. рапі́д-зды́мкі рапі́д-зды́мак
Д. рапі́д-зды́мцы рапі́д-зды́мкам
В. рапі́д-зды́мку рапі́д-зды́мкі
Т. рапі́д-зды́мкай
рапі́д-зды́мкаю
рапі́д-зды́мкамі
М. рапі́д-зды́мцы рапі́д-зды́мках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

віра́ж², -у, м. (спец.).

Хімічны раствор, у якім прамываюць аддрукаваны фатаграфічны здымак для надання яму пэўнага колеру.

|| прым. віра́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Карта́чка ’фатаграфічны здымак’, да карта3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

close-up [ˈkləʊsʌp] n. зды́мак буйны́м пла́нам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дагераты́п, ‑а, м.

Здымак, зроблены па спосабу дагератыпіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мамента́льны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі хуткі, імгненны. Маментальны здымак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазды́мак, ‑мка, м.

Здымак, атрыманы ў выніку пераздымкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксерако́пія, ‑і, ж.

Копія, здымак, якія атрыманы шляхам ксераграфіі.

[Ад грэч. xēros — сухі і лац. copia — мноства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́курсны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ракурсу. Ракурсны здымак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)