Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Спракуве́ку (спраку‑веку, спра́ку ве́ку) ‘спрадвеку, здаўна’ (Сержп., Ян.; карм., Сл. нар. фраз.; асіп., ваўк., чэрв., слуц., Сл. ПЗБ). Адваротны дэрыват ад спракаве́чны ‘старадаўні, шматвяковы’ (калінк., Арх. ГУ, Сцяшк. Сл., ТС), што да пракавечны ‘тс’ ад прок (гл.), параўн. ад праку ве́ку ‘здаўна’. Бузук (гл. Буз., 257) бачыў тут цікавы прыклад змены слова ў выніку ўтварэння рыфмы. З прычыны дээтымалагізацыі ўзніклі формы спрадка́ ‘спрадвеку’ (Ян.) ад продак (гл.), спрако́н ‘спрадвеку’ (Ласт.) — кантамінацыя спакон (гл.) і спракавечны, спракувеку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
свіні́на, ‑ы, ж.
Свіное мяса як ежа. — Здаўна наш, край славіцца лясамі, а лясы — звярамі. Скажу вам, дзеткі, што няма мяса лепш за свініну.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухасто́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сухастою, з’яўляецца сухастоем. Здаўна на тоўстай сухастойнай бярозе каля лесу гнездавалі буслы.Паслядовіч.// Прыгатаваны з сухастою. Сухастойныя дровы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спрадве́ку ‘здаўна; заўсёды’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Бяльк., Байк. і Некр., Стан.), спрадве́ку, спрадвяко́ў ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Адваротны дэрыват ад спрадве́чны ‘старадаўні, шматвяковы’ (гл. прадвечны), аформлены паводле прыслоўя спаконвеку (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стараво́рыўны, ‑ая, ‑ае.
Які здаўна падвяргаецца ворыву. Стараворыўныя землі. □ Дзямід Сыч накіраваўся на стараворыўны тарфянік першай брыгады.Паслядовіч.Тарфяныя глебы як цалінныя, так і стараворыўныя, патрабуюць глыбокага ворыва.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́фстваваць, ‑твую, ‑твуеш, ‑твуе; незак.
Ажыццяўляць шэфства над кім‑, чым‑н. Над Астапам Вішняй шэфстваваў Янка Купала, які з ім здаўна сябраваў, Яноўскага даручылі Кузьме Чорнаму, а Карнейчука — мне.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далечыня́ідалячы́нь, далечыні, ж.
Тое, што і даль. У далечыні раскінуўся старажытны горад, які Здаўна лічыўся варотамі Масквы.Гурскі.Чарноцкі стараецца разгледзець далечыню ў бінокль.Чорны.Далячынь палеткаў дыміцца параю.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зро́ду, прысл.
Разм.
1.(прыдзеясловезадмоўем). Ніколі, ні разу за ўсё жыццё. — Такой пшаніцы мы і, праўда, зроду не бачылі — буйная, спорная, што золата.Краўчанка.
2. Ад самага нараджэння; здаўна. Зроду глухі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мыць, б’ючы пранікам (бялізну, палатно). Андрэй яшчэ здалёку пачуў, як нехта лупіў пранікам пад гарою — на кладках валаськоўцы здаўна пралі бялізну, — але не думаў, што гэта будзе Таццяна.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)