упа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Парачы, згатаваць, давесці да патрэбнага стану. Упарыць рэпу.

2. Увагнаць у пот цяжкай, напружанай працай; стаміць. // Узмыліць. Упарыць каня хуткай яздой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Смажачы, згатаваць; добра прасмажыць. На прыпеку старая ўсмажыла яечню, наліла кубачак сырадою, паклала акрайчык хлеба і ўсё ўпрошвала, каб хаця ела [Галя]. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Прыгатаваць загадзя. Падгатаваць стол для вячэры. □ Партызаны расчысцілі снег, падгатавалі месца для вогнішча. Колас.

2. і чаго. Згатаваць у дадатак да наваранага раней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустапаро́жні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Неабгрунтаваны, беспадстаўны, нікчэмны. Пустапарожняя балбатня. □ Каб паказаць, што гэта не толькі пустапарожнія гутаркі, а рэальная справа, Ганна Сымонаўна падумала.. правесці спробу — згатаваць цукар з адпаведнай сыравіны. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

состря́пать сов.

1. (обед) згатава́ць;

2. перен., пренебр. змайстрава́ць, зля́паць, скле́іць; сфабрыкава́ць;

состря́пать доно́с сфабрыкава́ць дано́с.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

prepare

[prɪˈper]

v.

1) рыхтава́ць (-ца), падрыхто́ўваць (-ца)

to prepare a meal — згатава́ць стра́ву

2) прэпарава́ць, вырабля́ць хімі́чныя прэпара́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

падпалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены; зак., што.

1. Паднёсшы агонь, запаліць.

П. дровы.

2. Наўмысна, са злосным намерам учыніць пажар дзе-н.

П. хату.

3. Даць падгарэць чаму-н.

П. пірог.

4. і у чым. Раскласці агонь у печы, каб згатаваць ежу, ацяпліць памяшканне.

П. печ або ў печы.

|| незак. падпа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падпа́льванне, -я, н. і падпа́л, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак.

1. чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць.

Н. варэння.

2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці.

Н. сталі.

3. што. Апрацоўваючы металічны прадмет, прыварыць кавалак металу.

Н. нарог.

|| незак. нава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нава́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 3 знач.) і нава́рванне, -я, н. (да 3 знач.).

|| прым. наварны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.; спец.).

Наварная вось.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., чаго.

1. Назапасіць нейкую колькасць чаго‑н. [Санітар] нагатаваў дробных паленцаў, збіраючыся раскладаць агонь на прыпеку. Колас.

2. Згатаваць у нейкай колькасці. Нагатаваць супу. □ З аленіны .. [Сушылаў] нагатаваў такіх смачных рэчаў, якіх я ніколі ў жыцці не еў. Шамякін.

3. Накіпяціць у нейкай колькасці. Нагатаваць вару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

печ, -ы, Т пе́ччу, мн. -ы, пячэ́й і пе́чаў, ж.

1. Цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу.

Кафляная п.

Паліць у печы.

2. Спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі чаго-н. награваннем.

Сушыльная п.

Доменная п.

Ад печы (разм.) — пачынаць рабіць што-н. з самага простага, з самага пачатку.

Ні да печы ні да рэчы (разм.) — неўпапад, не да месца.

|| прым. пячны́, -а́я, -о́е.

Пячная засланка.

Пячное ацяпленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)