ánreden vt загаво́рваць (з кім-н.), звярта́цца (да каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

odwoływać się

незак.

1. звяртацца да каго; апеляваць;

2. спасылацца каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

віта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

1. Звяртацца да каго-, чаго-н. з прывітаннем.

В. знаёмага.

В. дэлегатаў канферэнцыі.

В. гасцей.

Вітаю вас!

2. перан. Ухваляць, выказваць адабрэнне чаго-н.

В. прапанову.

3. Віншаваць.

В. з надыходзячым святам.

|| зак. павіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прывіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. віта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДВАРА́НСКІ ЗЯМЕ́ЛЬНЫ БАНК, Дзяржаўны дваранскі зямельны банк,

саслоўная крэдытная ўстанова для дваран у Рас. імперыі ў 1885—1917. Засн. царскім урадам для крэдытавання памешчыкаў пад заклад зямлі і будынкаў. Меў аддзяленні ва ўсіх, у т. л. бел., губернях. Пазыкі даваліся на самых ільготных умовах: да 1900 крэдыт даваўся на тэрмін да 48 гадоў 8 месяцаў, пры 5,75% гадавых. Пасля 1900 тэрмін пазыкі падоўжаны да 66,5 года, а плата за крэдыт зніжана да 3,5—4%, даваліся і інш. льготы. У Беларусі банк не абслугоўваў дваран «польскага паходжання» і каталіцкага веравызнання, якія былі вымушаны звяртацца да камерц. акц. банкаў на менш выгадных умовах. Да 1900 большая частка дваранскіх маёнткаў у Беларусі была закладзена ў банках, у 1917 звыш чвэрці іх — у Д.з.б. Дзейнасць банка фактычна спынілася ў пач. 1917, афіцыйна скасаваны 21.12.1917.

З.​І.​Гіяргідзе.

т. 6, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

resort​2 [rɪˈzɔ:t] v. (to) звярта́цца (да чаго-н.);

When polite requests failed Paul resorted to threats. Калі ветлівыя просьбы не дапамаглі, Пол стаў пагражаць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЛІТВІ́Н Міхалон (сапр. Цішкевіч Міхайла),

бел. гуманіст і мысліцель 16 ст. З шляхты. У 1538—40 пасол ВКЛ да крымскага хана Сагіб-Гірэя. Аўтар сац.-паліт. трактата на лац. мове «Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян» [нап. каля 1550, выд. 1615 у Базелі (Швейцарыя)]. З пазіцый бяднейшай шляхты крытыкаваў сац.-паліт. адносіны, дзярж. лад, суд. ўстановы і феад. права ВКЛ, уклад жыцця духавенства і царк. парадкі, выступаў за правядзенне суд. рэформ. Прычынай сац. несправядлівасці лічыў «сапсаванасць нораваў», таму ідэалам абвяшчаў грамадства без маёмаснай няроўнасці, асуджаў імкненне да раскошы і марнатраўства. У справе перабудовы грамадска-паліт. адносін заклікаў звяртацца да вопыту суседніх народаў (рускіх, татараў і інш.).

Літ.:

Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI в. Мн., 1974. С. 37—63.

С.​Ф.​Сокал.

т. 9, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wzywać

незак. выклікаць; заклікаць; клікаць;

wzywać do broni — заклікаць да зброі;

wzywać do rozsądku — звяртацца да розуму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dúzen

1. vt звярта́цца да каго́-н. на ты

2. ~, sich быць на ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Réchtsweg m:

auf dem ~ праз суд;

den ~ beschréiten* звярта́цца да суда́, перада́ць спра́ву ў суд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

*Лэнуць, лэнуты ’зрабіць спробу вылецець’ (палес., З нар. сл.), лэ́нэ ’ляціць’ (Булг.). З укр. ли́нути ’ляцець’, ’несціся’ разносіцца, ліцца (аб гуках)’, ’гарнуцца’, ’звяртацца ў думках’, роднаснага да лунаць 1 (гл.) і ры́нуць (ЕСУМ, 3, 236).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)