Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАДСУ́ДНЫ,
абвінавачаны, якога аддалі пад суд. Паводле працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь (КПК у рэдакцыі 1960) мае права браць удзел у суд. разглядзе яго справы, заяўляць адводы і хадайніцтвы, прад’яўляць доказы, выступаць у суд. спрэчках, выступаць з апошнім словам, абскарджваць прыгавор і вызначэнне суда. Яўка П. ў суд абавязковая. Разбор справы пры адсутнасці П. дапускаецца ў выключных выпадках, калі гэта не перашкаджае ўстанаўленню ісціны па сутнасці абвінавачвання. Свае правы П. рэалізуе сам або з дапамогай абаронца. Пасля вынясення абвінаваўчага прыгавору і набыцця ім законнай сілы П. становіцца асуджаным. КПК Рэспублікі Беларусь 1999 замест паняцця «П.» ўжывае паняцце «абвінавачаны», пакідаючы за ім тыя ж правы і абавязкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пратэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.
1.незак. Пярэчыць; заяўляць пратэст. Пратэставаць супраць гонкі ўзбраенняў. □ Дзед пратэстуе, напірае на тое, што трэба забраць дзяцей і вярнуцца сюды.Колас.
2.зак. і незак., што. Спец. Зрабіць (рабіць) пратэст вэксаля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑е; зак.
Стаць сівым. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт.Мележ.[Барыс Сідаравіч:] — Не пашукаў .. [Несцеру Іпатавічу] нявесту! Трэба было самому клапаціцца, у маладыя гады, а не цяпер заяўляць прэтэнзію, калі ўжо і галава ссівела.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вэтава́ць ’помсціць’ (Нас.), павэтава́ць, адвэтава́ць. Запазычанне з польск.odwetować, powetować ’кампенсаваць’ (а гэта з ням. крыніцы; гл. Брукнер, 607). Іншага Паходжання ст.-бел.ветовати ’заяўляць вета, пратэставаць’ (Булыка, Запазыч., 61): < польск.wetować < лац.vetō, ‑are (Брукнер, 607–608).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дэкларава́ць
(лац. declarare = заяўляць, аб’яўляць)
афіцыйна абвяшчаць, выступаць з дэкларацыяй (напр. д. свабоду і роўнасць).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ве́та ’забарона, адмена якіх-небудзь рашэнняў’ (КТС, БРС). Паводле Крукоўскага, Уплыў, 80, запазычана з рус. мовы. У старабеларускіх помніках не адзначана; дзеяслоў ветовати ’пратэставаць, заяўляць’ (з XVI ст.) паходзіць са ст.-польск.wetować < лац.veto ’не дазваляю, забараняю’ (Булыка, Запазыч., 61; Брукнер, 607).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
air2[eə]v.
1. прасу́шваць, сушы́ць; праве́трываць;
air a room/clothes праве́трываць пако́й; прасу́шваць адзе́нне
2. абвяшча́ць; заяўля́ць уго́лас
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
profess[prəˈfes]v.fml
1. адкры́та прызнава́ць; заяўля́ць;
profess too much абяца́ць ве́льмі мно́га
2. прытвара́цца, прыкі́двацца
3. спавяда́ць (веру)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)