Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МІКСІ́НЫ (Myxini),
падклас пазваночных кл. кругларотых. 1 атрад, 1 сям., 4 роды, каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх водах.
Даўж. да 1 м. Цела вугрападобнае, голае. Шкілет храстковы. Рот абкружаны некалькімі мясістымі вусікамі. Вочы зацягнуты скурай. Шчэлепных адтулін ад 1 да 15 пар. Крывяносная сістэма незамкнёная. Сэрца 1 асноўнае і 3 дадатковыя. Паразіты або драпежнікі, выядаюць унутранасці і мышцы ў рыб, угрызаюцца ў ахвяру з дапамогай моцнага языка з рагавымі зубамі; радзей кормяцца чарвямі. Адкладваюць 20—30 яец. Развіццё без ператварэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
przewlekły
1.зацягнуты;
2. працяглы; доўгі;
przewlekły katar — хранічны насмарк
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
раке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг. Марына .. прыгожа дзейнічала ракеткай на тэніснай пляцоўцы.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захма́раны, ‑ая, ‑ае.
Зацягнуты, пакрыты хмарамі. Сіні дымок сцелецца над кустамі, не паднімаецца ў захмаранае неба.Асіпенка.Макоўчык, .. гледзячы ў бок захмараных гор, прамовіў раздумліва: — Глядзі ты, там лье, як з прорвы, а тут — ціха...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імглі́сты, ‑ая, ‑ае.
Зацягнуты імглой; з імглой. Імглістае паветра. Імглістае неба. □ Стаяла імглістая зімовая раніца.Лупсякоў.Вецер б’е ў нямы курган, — Шапаціць імглісты бор.Купала.// Няяркі, няясны, пакрыты імглой. Імглістыя зоркі. □ За белымі хмарамі блукаў сонны імглісты месяц.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раке́тка
(фр. raquette, ад ар. raksat = далонь)
зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КО́ІТУС (ад лац. coitus савакупленне),
генітальны кантакт двух індывідуумаў з мэтай прадаўжэння роду і палавога задавальнення. Мае 4 стадыі: псіхічную (палавая дамінанта, узбуджэнне), высокага палавога ўзбуджэння, нарастання вастрыні сексуальнага ўзбуджэння, спаду нерв. ўзбуджэння з рэфрактарным перыядам у мужчын (перыяд абсалютнай — поўная адсутнасць эрэкцыі — і адноснай няўзбудлівасці). Кожная наступная стадыя ўзнікае і падключаецца, калі папярэдняя дасягнула пэўнай вышыні развіцця. Вышэйшая ступень палавога акта — аргазм. К. выклікае ўзмацненне кровазвароту, змены ў сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, эндакрыннай і інш. сістэмах мужчыны і жанчыны. Асн. крытэрыі цыкла К. — нейрагумаральная гатоўнасць, палавое ўзбуджэнне, эрэкцыя, перабудова ўсіх сістэм арганізма; значна меншае значэнне маюць частата палавых актаў, іх працягласць і інш. колькасныя паказчыкі. Адрозніваюць К. гетэрасексуальны, гомасексуальны, перапынены, пралангіраваны (адвольна зацягнуты), няпоўны (адсутнасць эякуляцыі і аргазму). Пры парушэнні ў палавым акце неабходна кансультацыя ўрача-сексапатолага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТА́ЎРЫ (відаць, ад познагрэч. polytaurea, ад полі... + taurea барабан),
старажытны мембранны ўдарны муз. інструмент. Вядомы многім народам свету. Традыцыйна выкарыстоўваюцца пераважна парамі. Мае котлападобны метал. корпус-рэзанатар, зверху зацягнуты скураной мембранай. Пры ўдары па ёй 2 драўлянымі калатушкамі ўзнікае гук акрэсленай вышыні. Для настройкі мембраны служаць спец. вінты, размешчаныя па акружнасці, або педальны механізм. У Еўропе Л. вядомы з сярэдневякоўя. Выкарыстоўваліся звычайна як ратны сігнальны інструмент асобна або ў ансамблі з трубамі. Пад назвай бубны ўпамінаюцца ў стараж.-рус л-ры 12 ст. У 17 ст. ўведзены ў оперна-сімф. аркестр. Поўны камплект сучасных Л. уключае да 5 інструментаў розных памераў і настройкі. На Беларусі паводле этнагр. крыніц 19 ст.наз. катламі, выкарыстоўваліся ў некаторых нар. абрадах (валачобным, купальскім), а таксама паўстанцамі 1863—64.