I can’t sanction your methods. Я не ўхваляю твае метады.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Мацава́ць, моцова́ць, кобр.моцёва́ты ’трывала прымацоўваць’, ’трымацца’, ’узмацняць’, ’спрабаваць моц чаго-небудзь’, ’перамагаць’ (ТСБМ, Нас., Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Нар. лекс.), мацавацца ’ўмацоўвацца, борацца, мерацца сілай’, ’адчуваць моц (у нагах)’ (Нас., Касп.; дзятл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Запазычана са ст.-польск.mocować ’умацоўваць, зацвярджаць’. Гл. таксама моц.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАДКА́НЦЛЕР,
службовая асоба ў ВКЛ у 15—18 ст., намеснік канцлера. Замяшчаў канцлера ў кіраванні дзярж. канцылярыяй, вёў (як і канцлер) замежныя і ўнутр. справы, кіраваў працай пісараў і сакратароў у канцылярыі ВКЛ, быў хавальнікам малой дзярж. пячаткі. Паводле загаду вял. князя ВКЛ выдаваў асобам дзярж. дакументы за сваім подпісам і малой пячаткай. Першым вядомым П. быў кн. Б.Глінскі — П. вял.кн. Свідрыгайлы ў 1446. Афіцыйна як пастаянная пасада ўведзена ў ВКЛ 11.3.1566 у сувязі з пашырэннем справаводства ў велікакняжацкай канцылярыі і неабходнасцю знаходжання канцлера ў сталіцы для зацвярджэння найважнейшых дзярж. дакументаў. На яе быў прызначаны А.Б.Валовіч. Канцлер або П. суправаджалі вял. князя ў інш. гарады і мясцовасці або за мяжу, каб зацвярджацьдзярж. дакументы. П. прымалі ўдзел у падрыхтоўцы дзярж. законапраектаў і іх канчатковым рэдагаванні, кіравалі камісіяй па падрыхтоўцы Статута ВКЛ 1588. На пасаду П. прызначаліся буйныя феадалы, якія спалучалі з ёй інш.дзярж. пасады, мелі адукацыю і практычны вопыт дзярж., суд. ці канцылярскай службаў. З 16 ст. П. быў хавальнікам дзярж. архіўных актаў — Метрыкі Вялікага княства Літоўскага.