панчо́хі, -чо́х, адз. панчо́ха, -і, ДМо́се, ж.

Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені.

Капронавыя п.

Конь у панчохах (перан.: з белай, светлай поўсцю на ніжніх частках ног; спец.).

|| памянш. панчо́шкі, -шак, адз. панчо́шка, -і, ДМ -шцы, ж.

|| прым. панчо́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wstępować

незак.

1. заходзіць;

wstępować do domu — заходзіць у дом;

2. уступаць;

wstępować do organizacji — уступаць у арганізацыю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

панчо́ха

(польск. ponczocha, ад с.-в.-ням. puntschuoch)

выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на нагу і заходзіць за калена.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

herinkommen* vi (s) захо́дзіць (куды-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

На́вертам ’мімаходам, між іншым’ (Гарэц.). Параўн. укр. на́вертом ’мімаходам (зайсці), у першы раз’, што ад вертатисязаходзіць, заязджаць’. Да вяртиць, вяртицца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАЛЯ́РНЫЯ КРУГІ́ Паўночны і Паўднёвы,

геаграфічныя паралелі, якія знаходзяцца на Пн і Пд ад экватара на 66°33. У дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снеж.) на Пн ад Паўн. палярнага круга Сонца не ўзыходзіць (палярная ноч), у дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрв.) — не заходзіць (палярны дзень). П.к. лічацца межамі халодных кліматычных паясоў.

т. 12, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛКА́Н (Scophthalmus maeoticus),

рыба сям. ромбавых атр. камбалападобных. Пашырана ў Чорным, Азоўскім, Адрыятычным і ўсх. ч. Міжземнага мора, заходзіць у вусці рэк Дняпро і Днестр. Жыве на глыбінях да 100 м.

Даўж. да 1 м, маса да 15 кг. На целе вял. касцяныя шыпы. Плоднасць да 13 млн. ікрынак. Корм — рыба і ракі. Прамысл. рыба.

Калкан.

т. 7, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ла́наваць ’падбягаць на кірмашы ад аднаго прадаўца да іншага ў пошуках патрэбнага тавару’ (Янк. II). Балтызм. Параўн. літ. landyti ’лазіць туды-сюды’, ’часта заходзіць’, ’вылазіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. садзіць.

2. мн. Месца, на якім пасаджаны расліны.

Пасадкі маладога сасонніку.

3. Спуск і прызямленне лятальнага апарата.

Мяккая п.

Вымушаная п.

Ісці, заходзіць на пасадку.

4. Манера, спосаб трымацца ў сядле.

Кавалерыйская п.

|| прым. паса́дачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

П. матэрыял.

Пасадачная платформа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

herinplatzen vi (s) разм. нечака́на захо́дзіць, урыва́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)