ЛУШЧЭ́ННЕ,

паверхневае рыхленне глебы з частковым пераварочваннем і перамешваннем, падразаннем пустазелля і знішчэннем шкодных насякомых; агратэхнічны прыём апрацоўкі. Зніжае шчыльнасць глебы, павышае аэрацыю, спрыяе захаванню вільгаці. Праводзіцца адначасова або пасля жніва збожжавых і перад пераворваннем шматгадовых траў дыскавымі або лямешнымі лушчыльнікамі на глыб. 8—12 см. Можа замяняць узорванне з-пад прапашных культур на рыхлых глебах і чыстых ад пустазелля палях, а таксама на пераўвільготненых цяжкіх глебах.

Л.​В.​Круглоў.

т. 9, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

supersede [ˌs(j)u:pəˈsi:d] v. замяня́ць, выцясня́ць;

supersede an old machine by a new one замяні́ць стару́ю машы́ну на но́вую

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дублі́раваць

(фр. doubler)

1) выконваць паралельна з кім-н. аднолькавую работу; рабіць тое ж самае ў другі раз;

2) замяняць асноўнага выканаўцу якой-н. ролі (у тэатры, кіно);

3) замяняць мову кінафільма іншай мовай (д. фільм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

замяня́цца 1, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да замяніцца.

2. Зал. да замяняць ​1.

замяня́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак., чым.

Разм. Тое, што і замяніцца (у 2 знач.); абмяняцца, памяняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

substitute2 [ˈsʌbstɪtju:t] v. (for) замяня́ць, замяшча́ць, падмяня́ць;

erase a word and substitute another сце́рці сло́ва і ўста́віць і́ншае

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

непаго́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца дажджлівым, слотным надвор’ем. Пасля непагодлівых дзён з дажджамі і сцюдзёнымі вятрамі нарэшце ўсталявалася ціхае яснае надвор’е. Шчарбатаў. Дні, калі Рыгорку давялося замяняць бацьку, былі непагодлівыя — дажджлівыя і ветраныя. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

podstawiać

незак.

1. падстаўляць;

podstawiać wagony — падаваць вагоны;

2. замяняць;

podstawiać A za B — замяняць А на Б

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

латынізава́ць

(п.-лац. latinizare)

1) уводзіць лацінскую мову і лацінскую культуру;

2) замяняць які-н. алфавіт лацінскім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

zastępować

незак. замяняць; замяшчаць;

zastępować drogę — заступаць дарогу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дублі́раваць

(фр. doubler)

1) выконваць паралельна з кім-н. аднолькавую работу (напр. д. касманаўта);

2) замяняць асноўнага выканаўцу ролі (у тэатры, кіно);

3) замяняць мову кінафільма іншай мовай (напр. д. фільм).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)