МАГІЛЁЎСКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.

Працаваў у Магілёве ў 1946—49. Створаны на базе пераведзенага Гомельскага драм. т-ра. Маст. кіраўнік М.​Нікіцін, з 1947 А.​Данаці. Ставіліся п’есы бел. і рус. драматургаў, замежная класіка: «Канстанцін Заслонаў» А.​Маўзона, «Жаніцьба Бальзамінава», «Позняе каханне» А.​Астроўскага, «Апошнія» М.​Горкага, «Даўным-даўно» А.​Гладкова, «Рускае пытанне» К.​Сіманава, «Гаспадыня гасцініцы» К.​Гальдоні і інш. У т-ры працавалі рэж. С.​Астравумаў (таксама і акцёр), В.​Меяроўскі, М.​Рэхельс, акцёры М.​Абрамаў, Л.​Весніна, В.​Казакова, Г.​Качаткова, Я.​Палосін.

Дз.​У.​Стэльмах.

т. 9, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛАЦКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ імя Ф.​Скарыны.

Засн. ў 1872 у г. Полацк Віцебскай губ. як Полацкая настаўніцкая семінарыя. У 1918 на базе семінарыі адкрыты пед. курсы, а ў 1924 створаны пед. тэхнікум. З 1936 пед. вучылішча (з 1964 імя Ф.​Скарыны). З 1994 пед. каледж. Рыхтуе настаўнікаў пач. класаў, выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў, выкладчыкаў замежнай мовы базавай школы, выкладчыкаў музыкі. Спецыяльнасць (2000/01 навуч. г.): педагогіка і методыка пач. навучання; педагогіка і псіхалогія дашкольная; замежная мова; выкладанне музыкі і музычнае выхаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.

т. 12, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

trata

ж. эк. тратта, пераводны вэксаль;

trata zagraniczna — замежная тратта

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

foreign

[ˈfɔrən]

adj.

1) заме́жны; чужазе́мны

foreign trade — заме́жны га́ндаль

foreign policy — заме́жная палі́тыка

2) незнаёмы, чужы́; дзі́ўны

3) недаты́чны (да спра́вы, тэ́мы), незьвяза́ны (з тэ́май)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

фі́рма

(іт. firma)

1) гандлёвае ці прамысловае прадпрыемства, вытворчае аб’яднанне (напр. замежная фірма);

2) перан. знешні выгляд, прыкрыцце чаго-н. (напр. пад фірмай добразычлівасці).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

валю́та I ж., в разн. знач. валю́та;

цвёрдая в. — твёрдая валю́та;

залата́я в. — золота́я валю́та;

заме́жная в. — иностра́нная валю́та

валю́та II ж., архит. валю́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

polityka

ж. палітыка;

polityka wewnętrzna — унутраная палітыка;

polityka zewnętrzna — знешняя (замежная) палітыка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КЕ́НАН ((Kennan) Джордж Фрост) (н. 16.2.1904, г. Мілуокі, ЗША),

амерыканскі дыпламат, саветолаг. Скончыў ваен. акадэмію Сент-Джонс, Прынстанскі ун-т (1925). З 1926 на дыпламат. службе. У 1944—46 саветнік-пасланнік, у 1952 пасол ЗША у Маскве (адкліканы па патрабаванні сав. ўрада). У 1961—63 пасол у Югаславіі. З 1956 праф. Прынстанскага ун-та. Сфармуляваў прынцыпы палітыкі ЗША ў адносінах з СССР (1947), т.зв. дактрына стрымлівання, якая стала сімвалам «халоднай вайны» і грунтавалася на памылковым перакананні ў хуткім падзенні СССР. У канцы 1950-х г. адмовіўся ад сваёй канцэпцыі і падтрымліваў т.зв. палітыку раз’яднання ўзбр. сіл дзвюх супердзяржаў, скіраваную на пазбяганне ядз. вайны. Аўтар прац «Савецкая замежная палітыка 1917—1945» (1960), «Ядзерная памылка. Савецка-амерыканскія адносіны ў атамны век» (1982) і інш.

т. 8, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заме́жны

1. usländisch, uslands-;

заме́жная мо́ва Frmdsprache f -, -n;

2. (у дачыненні да палітыкі) uswärtig, ußen-;

міні́стр заме́жных спраў Minster für uswärtige ngelegenheiten, ußenminister m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БЕЛАРУ́СКІ ГУМАНІТА́РНЫ АДУКАЦЫ́ЙНА-КУЛЬТУ́РНЫ ЦЭНТР (БГАКЦ) Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, установа, мэтай якой з’яўляюцца навучанне, выхаванне і перадпрафесійная падрыхтоўка будучых дзеячаў бел. культуры і навукі. Засн. 28.11.1990 па ініцыятыве Мін-ва адукацыі і Таварыства беларускай мовы імя Ф.​Скарыны. У структуры цэнтра гуманітарны ліцэй (з 1991), метадычны, выдавецкі, кінатэлевізійны і вытворчы аддзелы.

Ліцэй мае дзённае, нядзельнае (школьнікі) і вячэрняе (дарослыя) аддзяленні. На дзённае аддзяленне прымаюцца школьнікі пасля 7 класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 4 гады. На 1-м і 2-м курсах вучні атрымліваюць базавую адукацыю, на 3-м і 4-м — сярэднюю. Пашырана вывучаюцца гісторыя Беларусі, бел. мова, яе гісторыя і культура, геаграфія Беларусі і краязнаўства, замежная мова, агульная геаграфія, а таксама бел. этнаграфія, фальклор, гісторыя бел. дойлідства, выяўл. мастацтва, муз. культуры, асновы рэлігіязнаўства, права, паліталогіі, традыц. логіка, лац. мова, культура вуснай мовы.

Цэнтр рыхтуе і выдае навуч. і метадычныя дапаможнікі, здымае навуч. фільмы. У 1992 адчынены філіялы цэнтра ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, Светлагорску.

т. 2, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)