Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
запада́ць
1.разм. (заваліцца) hínter etw. (A) fállen*;
2. (замацаваццаўсвядомасці) sich éinprägen; гл. запасці
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КОНТРАТА́КА (ад контр... + атака),
атака, якая праводзіцца абараняльнымі войскамі супраць наступальных з мэтай разгрому праціўніка, што ўклініўся ў абарону, і поўнага або частковага аднаўлення становішча. Заключаецца ў паражэнні праціўніка ўдарамі авіяцыі, ракет, агнём артылерыі з наступнай атакай сіламі 2-га эшалона (рэзерву), у пэўных умовах сумесна з сіламі 1-га эшалона. К., як правіла, праводзіцца ў момант, калі праціўнік, спынены і яшчэ не паспеў замацавацца на занятых рубяжах або яго прасоўванне запаволілася, а рэзервы выкарыстаны ці іх тэрміновы ўвод немагчымы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
укарані́цца, -раню́ся, -рэ́нішся, -рэ́ніцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пусціць глыбока карэнне, добра ўрасці ў зямлю.
Укараніўся пырнік у агародзе.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Трывала замацавацца, усталявацца.
Укаранілася такая звычка.
3. Абсталявацца дзе-н., умацаваць сваё становішча.
У. на новым месцы.
|| незак.укараня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз.укаране́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЛЕ́Г СВЯТАСЛА́ВІЧ (сярэдзіна 11 ст. — 1.8.1115),
князь уладзіміра-валынскі [1073—76], тмутараканскі [1083—94], чарнігаўскі [1094—96], ноўгарад-северскі [1097—1115]. Сын Святаслава Яраславіча. У 1076 разам з Уладзімірам Манамахам здзейсніў паход у Чэхію. У 1078, пасля няўдалай спробы замацавацца ў Чарнігаве, уцёк у Тмутаракань. Трапіў у палон да хазараў (1079), 4 гады прабыў у Канстанцінопалі і на в-ве Родас. У 1094 заняў Чарнігаў, але вымушаны быў аддаць яго брату Давыду (1096). Паводле рашэння Любецкага з’езда 1097 атрымаў ва ўдзел Ноўгарад-Северскі. Удзельнічаў у Віцячоўскім 1100 і Залотчаўскім 1101 княжацкіх з’ездах, у паходах на полаўцаў (1107 і 1113).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРАФІ́ЧНЫ ІЗАЛЯ́Т,
асобіна або папуляцыя аднаго біял. віду, аддзеленая, адасобленая геагр. перашкодамі ад асн. арэала. Садзейнічае відаўтварэнню, таму што не адбываецца спароўвання паміж адасобленымі папуляцыямі і абмену спадчыннай інфармацыяй. Геаграфічны ізалят можа ўзнікнуць ад змены фіз.-геагр. умоў у межах арэала, калі «папуляцыі заснавальнікаў» здолеюць замацавацца ў адасобленых раёнах са спрыяльнымі для іх умовамі навакольнага асяроддзя. Адбываецца дыферэнцыроўка віду на расы, разнавіднасці, падвіды, з наступным утварэннем новага віду (напр., у гарах зах.ч. ЗША — 23 віды і падвіды трусоў; шмат падвідаў галапагоскіх уюркоў, звычайнай вавёркі, сігаў у Еўразіі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
самаапраўда́нне, ‑я, н.
Апраўданне сябе, уласных учынкаў, паводзін. Каб канчаткова замацавацца на гэтым хісткім, няпэўным шляху самаапраўдання, Карызна з ліхаманкавай паспешнасцю бярэцца за абмеркаванне самае сутнасці справы, якая мае стаяць на ячэйцы.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышпілі́цца, ‑шпіліцца; зак.
1. Прымацавацца да чаго‑н. шпількай; прыкалоцца.
2.перан. Прыстаць, замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, празванне і пад.). [Брыгадзір:] — Прышпілілася да нас гэтая назва [адстаючыя], і ніяк не пазбавімся ад яе.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышвартава́цца, ‑туецца; зак.
Стаць на прычал, замацавацца швартовамі. Ледзь параход прышвартаваўся да прычала, як на каменнай пляцоўцы на беразе сталі збірацца людзі.Мележ.Акіянскі лайнер прышвартаваўся раніцаю ў порце да самага дэбаркадэра Шэрбургскага вакзала.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІХАІ́Л АЛЯКСА́НДРАВІЧ (1333, г. Пскоў, Расія — 26.8.1399),
вялікі князь Цвярскога княства [1365—99, з перапынкамі]. Сын вял. цвярскога кн. Аляксандра Міхайлавіча. Двойчы (1368 і 1370) быў скінуты з прастола вял. маскоўскім кн.Дзмітрыем Іванавічам Данскім і хаваўся ў ВКЛ (яго сястра была жонкай вял. князя літоўскага Альгерда). У 1372 пры дапамозе войск ВКЛ вярнуў сабе цвярскі прастол. МА. — апошні вял. цвярскі князь, які змагаўся з Масквой за Уладзімірскае вял. княжанне, валоданне якім фармальна азначала паліт. панаванне ў Паўн.-Усх. Русі. У 1370—71 і 1375 атрымліваў вялікакняжацкія ярлыкі ў Залатой Ардзе, але замацавацца на Уладзімірскім прастоле не здолеў.