Сво́рына ‘адна з перакладзін, якімі змацоўваюцца часткі ткацкага станка’ (стол., Нар. лекс.). Параўн. укр. сво́рінь ‘стрыжань, на якім замацаваны падножкі ў ткацкім станку’, рус. шво́рень ‘болт; шпень, стрыжань’, польск. swornik ‘тс’ і інш. Гл. шворан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утверждённый

1. устано́ўлены, усталява́ны; умацава́ны; угрунтава́ны; замацава́ны;

2. зацве́рджаны; сцве́рджаны;

3. умацава́ны; перакана́ны; см. утверди́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усто́й, ‑я, м.

1. Спец. Апора, бык ​2.

2. звычайна мн. (усто́і, ‑яў); перан. Уклад жыцця, замацаваны традыцыям. Устоі жыцця. Маральныя ўстоі. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fixed [fɪkst] adj.

1. нерухо́мы, замацава́ны (пра абсталяванне, мэблю)

2. дамо́ўлены; вы́рашаны;

a fixed time/date дамо́ўлены час/дзень;

fixed prices фіксава́ныя цэ́ны

3. цвёрды, непахі́сны;

He has fixed ideas. Яго погляды не мяняюцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГІД у астраноміі,

дапаможная візуальная аптычная труба. Замацаваны на тэлескопе так, што аптычныя восі яго і тэлескопа строга паралельныя. Выкарыстоўваецца пры фатаграфаванні нябесных свяціл — для перамяшчэння трубы тэлескопа ці інш. астр. прылады згодна з сутачным вярчэннем нябеснай сферы. Фотагіды аўтаматычна ўтрымліваюць відарыс нябеснага цела на фіксаваным месцы фотапласцінкі.

т. 5, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

vested

[ˈvestɪd]

adj.

1) укла́дзены, замацава́ны зако́нам

vested rights — правы́, замацава́ныя зако́нам

2) апра́нуты ў ша́ты

a vested choir — хор у ша́тах

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГУГЕНО́ТЫ (франц. huguenots ад ням. Eidgenossen саюзнікі),

прыхільнікі кальвінізму (пратэстантызму) у Францыі ў 16—18 ст., якія дамагаліся ажыццяўлення Рэфармацыі. Належалі пераважна да трэцяга саслоўя (правінцыяльная буржуазія і рамеснікі), а таксама да дваранства і феад. знаці, незадаволенай цэнтралізатарскай палітыкай каралеўскай улады. З 1562 па 1594 франц. католікі вялі крывавыя войны з гугенотамі; барацьба паміж імі атрымала назву гугеноцкіх або рэлігійных войнаў (гл. таксама Варфаламееўская ноч). Заваяваныя гугенотамі ў гэтых войнах рэліг. і паліт. правы былі замацаваны ў Нанцкім эдыкце 1598. У 17 ст. рэпрэсіі супраць гугенотаў аднавіліся. Ганенні на іх прывялі да разбурэння структур франц. пратэстантызму, да масавай адмовы і пераходу гугенотаў у каталіцтва, эміграцыі больш за 250 тыс. гугенотаў у інш. краіны. Барацьба гугенотаў за свабоду сумлення вымусіла Людовіка XVI у 1787 прызнаць правы пратэстантаў. У час Франц. рэвалюцыі 1789—99 дэкрэтам 1791 прынцып свабоды сумлення быў замацаваны канчаткова і ганенні на гугенотаў спыніліся.

т. 5, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕАДЭЗІ́ЧНЫ ПУНКТ,

замацаваны на мясцовасці пункт, становішча якога вызначана ў пэўнай сістэме каардынат і вышынь на падставе геад. вымярэнняў. Каардынаты геадэзічнага пункта вызначаюцца метадамі трыянгуляцыі, паліганаметрыі, трылатэрацыі, вышыні — метадамі геам. нівеліравання (І—IV класаў). Геадэзічныя пункты абазначаюцца і замацоўваюцца на мясцовасці геадэзічнымі знакамі. Іх сістэма ўтварае геадэзічную сетку, якая служыць асновай тапагр. вывучэння зямной паверхні і розных геад. вымярэнняў.

т. 5, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАПАВЕ́ТНЫЯ ГАДЫ́,

у Рускай дзяржаве канца 16 ст. гады, у якія сялянам забаранялася пераходзіць ад аднаго феадала да другога ў Юр’еў дзень (асенні); этап запрыгоньвання сялян. Пачалі ўводзіцца з 1581 урадам Івана FV, замацаваны ўказам цара Фёдара Іванавіча каля 1592—93, які забараніў выхад сялян і аб’явіў пісцовыя кнігі апошняга агульнага апісання юрыд. асновай сял. прыгону.

т. 6, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯХА́,

1) шост, тычка, звычайна з пучком травы або галінак на канцы для абазначэння мяжы зямельных участкаў, напрамку ў полі.

2) Вяха плывучая — навігацыйны знак у выглядзе шаста з флажком ці з якой-небудзь фігурай (шар, конус і інш.) пэўнай афарбоўкі, замацаваны на заякараным паплаўку. Выкарыстоўваюць для абазначэння навігацыйных небяспечнасцей, месцаў стаянкі суднаў, правядзення работ і інш. 3) Важны этап у развіцці чаго-небудзь (напр., гісторыі).

т. 4, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)