Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
złocisty
залацісты
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
карычнева-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: карычневы, з карычневым адценнем; карычневы ў спалучэнні з іншым, асобным колерам, напр.: карычнева-залацісты, карычнева-чырвоны, карычнева-шэры і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1.перан. Пазалаціць, надаць залацісты колер чаму-н.
Восень азалаціла лес.
2. Шчодра ўзнагародзіць, абагаціць.
Небывалы ўраджай лёну азалаціў вяскоўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.
1.Памянш. да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што-н.
2. Вузкая палоска, якая акаймоўвае што-н.
Залацісты а. хмары.
|| прым.абадко́вы, -ая, -ае (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
про́залаць, ‑і, ж.
Залацісты прасвет, залацісты адліў у афарбоўцы. Пабліскваў прозалаццю правы пагон, быццам прышыты да пляча.Пестрак.У ярка-зялёны лісцяны ўбор гаёў прабралася першая прозалаць.Хадкевіч.Серабрыстая нітка — Павуціна плыве. Нехта прозалаць выткаў Па зялёнай канве.Іверс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
aureate
[ˈɔrieɪt]
adj.
залаты́; залачо́ны; залаці́сты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МАРСКІ́Я АКУНІ́,
рыбы роду Sebastes і блізкіх родаў сям. скарпенавых. У родзе Sebastes каля 100 відаў. Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага (М.а. звычайны, або залацісты — S. marinus, клювач — S. mentella і інш.) і Ціхага ак. (напр., трохзубцовы акунь — S. schlegeli і інш.). М.а. наз. таксама каменных акунёў (Serranidae). Жывуць у прыбярэжнай зоне і на глыбінях больш за 1000 м.
Даўж. ад 20 см да 1 м і больш. Афарбоўка прыбярэжных відаў цёмная, з палосамі і плямамі, глыбакаводных — ад ружовай да ярка-чырвонай. У глыбакаводных вялізныя вочы. Кормяцца беспазваночнымі, рыбай. Жывародныя. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пазалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.
1. Пакрыць пазалотай; афарбаваць у залацісты колер. Пазалаціць фарфоравыя вырабы.
2. Асвятліўшы што‑н., надаць яму залацісты колер. На золаку жнівеньскае сонца пазалаціла шыбы промнямі наступнага гарачага дня.Сабаленка.Водбліскі [агню] ўпалі на дрэвы, пазалацілі сосны і пасерабрылі дубы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕНІЦЫ́Л (Penicillium),
род недасканалых грыбоў сям. маніліяльных. Каля 250 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць ва ўмеранай зоне. Сапратрофы і паразіты. Выклікаюць псаванне прадуктаў, разам з інш. грыбамі ўтвараюць плесні на глебавых і інш. субстратах.
Міцэлій шматклетачны, галінасты, бясколерны, апушчаны ў субстрат ці ўтварае на яго паверхні калоніі шэра-зеленавата-блакітнага колеру. Канідыяносцы разгалінаваныя, ў выглядзе простых або складаных гроначак. Канідыі аднаклетачныя, рознай формы і афарбоўкі. Прадуцэнты антыбіётыкаў, ферментаў і арган.к-т. Для атрымання пеніцылінаў выкарыстоўваюць П. залацісты (P. chrysogenum) і адзначаны (P. notatum), у сыраварэнні — P. camamberti і P. roqueforti.