канферэ́нц-за́ла, ‑ы, ж.

Зала для ўрачыстых сходаў, канферэнцый. Тыдні два таму назад у канферэнц-зале рабфака перад намі, выпускнікамі, выступаў дырэктар завода. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спартыўна-гімнастычная зала

т. 15, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канферэ́нц-за́ла

(ням. Konferenzsaal)

зала для ўрачыстых сходаў, канферэнцый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРО́ДЗЕНСКАЯ ЗА́ЛА СЕ́ЙМАЎ.

Існавала ў Гродне ў 18—19 ст. Пабудавана ў 1726 у двары Гродзенскага Новага замка, злучалася з ім 2-павярховымі П-падобнымі ў плане драўлянымі карпусамі, якія абкружалі вял. двор. Пабудова ўключала вял. базілікальную залу, уваходны вестыбюль з лесвіцай і памяшканне для кур’ераў. У глыбіні залы на ўзвышэнні знаходзілася крэсла караля. Унутраная аздоба залы характэрная для архітэктуры стылю ракако — сцены чляніліся высокімі пілястрамі, філёнгамі, былі ўпрыгожаны размалёўкай і скульптурнымі рэльефамі ў мудрагеліста выгнутых рамах, вокны аформлены ліштвамі складанай формы.

т. 5, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

за́льны гл. зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўасве́тлены, -ая, -ае.

Слаба, недастаткова асветлены.

Напаўасветленая зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агро́мністы, -ая, -ае.

Вельмі вялікі; велізарны.

А. дуб.

Агромністая зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўпусты́, -а́я, -о́е.

Не зусім напоўнены, напалову пусты.

Напаўпустая зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танцза́ла, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Зала, прыстасаваная для танцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагляда́льны, -ая, -ае.

Які служыць для прагляду чаго-н.

Праглядальная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)