заключа́цца, ‑аецца; незак.

1. Быць сутнасцю чаго‑н., зводзіцца да чаго‑н. Эстэтычнае хараство апавядання [Я. Брыля «У сям’і»] ў тым і заключаецца, што ў ім, як у люстры, адбіліся жывыя вобразы народных талентаў. Майхровіч.

2. Зал. да заключаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Міру́н (іран.) ’стары халасцяк’ (Сцяц.; ваўк., Сцяшк. Сл.). Каш. mʼiřa ’жаніх, малады’, miřota ’маладая’. Да прасл. miritiзаключаць шлюбны дагавор’ (Варбот, ОЛА–1979, 327–328).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zawierać

незак.

1. заключаць;

zawierać umowę — заключаць дагавор (дамову);

zawierać związek małżeński — браць шлюб;

2. утрымліваць; змяшчаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАНВЕ́НЦЫІ МІЖНАРО́ДНЫЯ ПА АХО́ВЕ А́ЎТАРСКІХ ПРАВО́Ў,

шматбаковыя міжнар. дагаворы, якія ўстанаўліваюць абавязацельствы дзяржаў па ахове аўтарскага права на творы, што належаць грамадзянам краін — удзельніц гэтых дагавораў або ўпершыню апублікаваных у гэтых краінах. Найб. значэнне маюць Бернская канвенцыя 1886 і Сусветная (Жэнеўская) 1952 (набыла сілу ў 1955). Побач з удзелам у міжнар. канвенцыях дзяржавы могуць заключаць паміж сабой двухбаковыя пагадненні аб ахове аўтарскіх правоў.

т. 7, с. 574

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЙМА́ЛЬНІК у праве,

бок у дагаворы маёмаснага найму. Паводле прац. заканадаўства Рэспублікі Беларусь Н. — гэта таксама бок працоўнага дагавору, якім з’яўляюцца прадпрыемства, установа, арг-цыя, т-ва, кааператыў, незалежна ад наймення і формы ўласнасці (іх аб’яднанні і адасобленыя падраздзяленні), а таксама прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць без стварэння юрыд. асобы і грамадзяне, якім заканадаўствам дадзена права заключаць і спыняць прац. дагаворы з работнікамі.

т. 11, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tätigen vt камерц. ажыццяўля́ць, заключа́ць (здзелку, куплю)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прыбіва́ць: прыбіва́ць рукізаключаць здзелку’ (ашм., драг., Сл. ПЗБ), а таксама драг. пырыбыва́тэ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.) Да біць (гл.), параўн. біць па руках ’тс’, літаральна ’завяршаць справу, б’ючы па руках’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

transact [trænˈzækt] v. fml ве́сці (справы); заключа́ць пагадне́нні (паміж кім-н.);

transact only with honest people мець спра́вы то́лькі з прысто́йнымі людзьмі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

канклюдэ́нтны

(ад лац. concludere = заключаць)

юр. накіраваны на заключэнне дагавора;

к-ае дзеянне — дзеянне, якое сведчыць аб маўклівай згодзе асобы заключыць дагавор.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

pakteren vi часцей зняв. заключа́ць пакт [дагаво́р] (супраць каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)