Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ukartować
зак.задумаць; запланаваць што (супраць каго)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Паўзя́цце ’адвага, дзёрзкасць’, паўзяце ’набрацца (смеласці, ахвоты)’, паўзяцца ’хутка набыць навыкі ў рабоце, налажыцца’, ’стаць адважным аж да дзёрзкасці’ (Нас.). Паланізм. Параўн. польск.powziąć ’прыняць, задумаць, намеціць’, ’адчуць (упэўненасць), powzięcie (się) — дзеянне ад powziąć (się). Да ўзяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заду́маны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адзадумаць.
2.узнач.прым. Агорнуты думкамі; задуменны, заклапочаны. Стомлены і крыху задуманы, Паддубны прывітаўся са Сцяпанам і моўчкі цяжка сеў на пень.Пестрак.Я запяю пра жыццё маладое, Больш я не буду задуманым, сумным!Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
uknuć
зак.задумаць, наладзіць;
uknuć spisek — скласці (арганізаваць) змову
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
uplanować
зак.
1. запланаваць;
2.задумаць, падрыхтаваць;
uplanować zamach stanu — падрыхтаваць дзяржаўны пераварот;
uplanować napad na bank — падрыхтаваць (задумаць) напад на банк
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Нагану́ць ’настаяць, дамагчыся’ (Сл. ПЗБ), ’зажадаць’ (Сцяц.), ’вырашыць’ (Сл. ПЗБ), ’задумаць’ (Сцяц.), укр.нагану́ти ’ўспомніць, напомніць’. Прыставачнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу гану́ць ’усвядоміць, падумаць’ (ТС) і пад., што, відаць, звязаны з гадаць (гл.), параўн. адгинуць ’адгадаць’ і інш., або ад дзеяслова гинуць ’хлынуць’, параўн. наги‑ нуць ’наваліцца, напасці’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумо́даць ’сумець, змагчы’ (дзярж., Нар. сл.), ’здолець, ухітрыцца’ (Кал.), сумо́наць (< *сумоднаць?) ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, прэфіксальны (з су-) дэрыват ад мадзець (гл.) з пераходам дзеяслова ў катэгорыю форм на ‑аць. Дзеяслоў сумо́наць Цыхун (Зб. Мальдзісу, 402) суадносіць з літ.sumanýti ’задумаць, узяцца за справу’, што таксама сустракаецца з пэўнымі семантычнымі цяжкасцямі. Параўн. яшчэ намо́наць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і зінф.
1.Задумаць зрабіць што‑н., прыняць якое‑н. рашэнне. Надумаць пайсці да знаёмых. □ [Халуста] зірнуў на вятрак, што стаяў на ўзгорку між Чыжэвічамі і Малінаўкай, і надумаў зайсці туды.Чарнышэвіч.[Зіна:] — Але на курорт сёлета я ўсё роўна паеду! Паеду, і ўсё тут! Як надумала, так і зраблю.Васілёнак.
2. Прыдумаць што‑н. [Галілей:] — Думаю, думаю, а не надумаю нічагутка.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нагада́ць ’напомніць, прыпомніць, успомніць’ (ТСБМ). Хутчэй за ўсё запазычана на раннім этапе фарміравання літаратурнай мовы з укр.нагада́ти ’тс’, што ўжываецца і ў народнай мове, паколькі ўплыў суседніх больш развітых літаратурных моў на беларускую ў пэўныя перыяды яе развіцця быў зусім натуральным. Няма падстаў прыпісваць названаму слову «эмігранцкае» паходжанне, як гэта робіць Жураўскі (Беларуская мова і літаратура ў школе, 1988, 2, 14), супрацьпастаўляючы яго народна-дыялектнаму нагада́ць ’задумаць’ (Сл. ПЗБ). Гл. гадаць.