zapędzać

незак. заганяць; гнаць;

гл. zapędzić

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НО́РНЫЯ САБА́КІ,

група парод паляўнічых сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання на жывёл, што хаваюцца ў норах (лісоў, барсукоў, янотападобных сабак і інш.). Гоняць звера па ходах нары, забіваюць яго там або выганяюць пад выстрал паляўнічага. У якасці Н.с. выкарыстоўваюцца вельштэр’ер, таксы, фокстэр’еры, лэйклендтэр’ер, ням. паляўнічы, або ягдтэр’ер, скайтэр’ер, чэш. тэр’ер, шатл., або скотчтэр’ер, і некат. інш. тэр’еры. Таксама могуць высочваць дзічыну, знаходзіць і прыносіць падстрэленую дзічыну на зямлі і ў вадзе, браць след і заганяць звера, працаваць па крывавым следзе, выкарыстоўваюцца ў паляванні на дзікоў (найб. буйныя); знішчаюць пацукоў у гасп. памяшканнях. Гл. таксама іл. да арт. Дэкаратыўна-пакаёвыя сабакі.

Норныя сабакі: 1 — лэйклендтэр’ер; 2 — ягдтэр’ер; 3 — скайтэр’ер; 4 — чэшскі тэр’ер.

т. 11, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лато́жыцьзаганяць рыбу ў буч’ (Сл. паўн.-зах.), польск. сув. latożyć ’біць каго-небудзь’, nalatożyć, wylatożyć ’набіць’ ітэратыўнае экспрэсіўнае ўтварэнне ад latać ’біць’ (Слаўскі, 5, 41).⇉__

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stalemate2 [ˈsteɪlmeɪt] v. ста́віць у бязвы́хаднае стано́вішча, заганя́ць у тупі́к;

Negotiations have been stalemated. Перамовы зайшлі ў тупік.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pot2 [pɒt] v.

1. саджа́ць або́ пераса́джваць раслі́ны ў гаршчо́к

2. заганя́ць у лу́зу шар (у більярдзе)

3. страля́ць па жывёлах або́ пту́шках

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Мучэннямі давесці да поўнай знямогі. Змучыць допытамі і катаваннямі. // Крайне стаміць, знясіліць, прымусіўшы цяжка працаваць, зносіць нягоды і пад. Яўген быццам і не заўважаў ляснога хараства, працаваў з нейкім бяздумным шалам, нібыта хацеў змучыць сябе, знясіліць, заганяць цяжкай работаю. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hole2 [həʊl] v.

1. свідрава́ць, рабі́ць дзі́ркі, прабіва́ць

2. заганя́ць мяч у лу́нку (гольф)

hole up [ˌhəʊlˈʌp] phr. v. infml хава́цца ў бярло́зе; быць само́тнікам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bring to bay

загна́ць у безвыхо́днае стано́вішча, заганя́ць у тупі́к; абкружы́ць, асадзі́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pfrchen vt

1) заганя́ць (жывёлу)

2) засо́ўваць, набіва́ць бітко́м

3) угно́йваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́паўзці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.

Выйсці, выбрацца паўзком. Вуж выпаўз на дарогу. // перан. Разм. Павольна выйсці, выехаць, паказацца адкуль‑н. Сонца зноў выпаўзла з-за хмары і пачало заганяць усіх у цянёк пад старыя ліпы. Чарот. З-за гары, бліснуўшы шкелкамі на сонца, з ровам выпаўз аўтобус. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)