Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Verúrteilungf -, -en
1) асуджэ́нне
2) юрыд. прыгаво́р, прысу́д;
~ in Ábwesenheit [in contumáciam]заво́чны прысу́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАГІЛЁЎСКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў 1973 у Магілёве на базе тэхнал. ф-та Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У 1998/99 навуч.г. ф-ты: тэхнал., мех., хіміка-тэхнал., эканам., завочны, па падрыхтоўцы кадраў. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1990. Пры ін-це 3 навучальна-навукова-вытв. аб’яднанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т імя П.В.Сухога. Засн. ў Гомелі ў 1981 на базе філіяла Бел.політэхн. ін-та. 27.6.1995 прысвоена імя П.В.Сухога. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: машынабудаўнічы, аўтаматыкі і электрамеханікі, механіка-тэхналагічны, завочны, даінстытуцкай падрыхтоўкі. Аспірантура з 1994. Навучанне дзённае і завочнае. Мае музей гісторыі ін-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-ПЕДАГАГІ́ЧНАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1965 у Мінску на базе б-кі НДІ педагогікі. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 450 тыс.экз. Метадычны цэнтр для б-к сістэмы Мін-ва адукацыі (акрамя б-к ВНУ). Мае міжбібліятэчны і завочны бібліятэчныя абанементы. Выдае бягучыя, рэтраспектыўныя, рэкамендацыйныя паказальнікі пед. тэматыкі, метадычныя матэрыялы ў дапамогу падведамасным б-кам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ КААПЕРАТЫ́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў 1980 на базе Гомельскага філіяла (у 1976—79; у 1968—75 Гомельскі ф-т) Маскоўскага каап. ін-та. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: камерцыйны, улікова-фінансавы, эканомікі і кіравання, завочны, павышэння кваліфікацыі, даінстытуцкай падрыхтоўкі, спец.ф-т (дае эканам. адукацыю). Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1995. Мае рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ІНСТЫТУ́ТЗасн. ў 1961 у Магілёве на базе агульнаадукац. ф-та Бел.політэхн. ін-та. У 1998/99 навуч.г. ф-ты: машынабуд., аўтамех., эканам., буд., электратэхн., завочны, па рабоце з замежнымі студэнтамі, даінстытуцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1972. Пры ін-це створаны Ін-т перападрыхтоўкі кадраў (з 1998), 2 навучальна-навукова-метадычныя аб’яднанні, музей ін-та (з 1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АКАДЭ́МІЯ ВЕТЭРЫНА́РНАЙ МЕДЫЦЫ́НЫ.
Засн. ў 1924 у Віцебску як вет.ін-т на базе Віцебскага вышэйшага с.-г. тэхнікума (з 1921), губернскага вет.-заал. музея (з 1918), вет. бактэрыялагічнай лабараторыі (з 1913). З 1994 акадэмія вет. медыцыны. У 1996/97 Навуч.г. ф-ты: ветэрынарны, зоатэхнічны, завочны, павышэння кваліфікацыі ветурачоў і зоаінжынераў, кіраўнікоў саўгасаў і калгасаў; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў 1966 у Брэсце як інж.-буд.ін-т. З 1989 політэхнічны ін-т. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: буд., водазабеспячэння і гідрамеліярацыі, электронна-мех., эканам., завочны, даінстытуцкай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1991. Мае н.-д. лабараторыі: «Пульсар» (даследаванне і рэалізацыя тэхналогіі пульсуючага гарэння); трываласці, надзейнасці і даўгавечнасці буд. канструкцый і іх элементаў; саманапружаных канструкцый.