Разм. Тое, што і заўтра (у 2 знач.). Не, яна не пойдзе адсюль да заўтрага, як ні цяжка сядзець тут, але яна не пойдзе.Лобан.Ростам гэтых гарадоў, заводаў і электрастанцый будзе адзначана хада ў заўтрае майго пакалення людзей, маіх равеснікаў.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчо́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шчоткі (у 1 знач.), вытворчасці шчотак. У маі — чэрвені 1917 года баставалі рабочыя-металісты і рабочыя лесапільных заводаў, шчотачных і шчацінных фабрык Мінска і яго ваколіц.«Полымя».// Які мае ў сваёй канструкцыі шчоткі, забяспечаны шчоткамі. Шчотачная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫКАПНЁВЫЯ ГЛЕ́БЫ,
глебы, пахаваныя пад пародамі, генетычна не звязанымі з іх утварэннем. Трапляюцца ў тоўшчы розных кантынентальных адкладаў, сведчаць аб перапынках у асадканамнажэнні. Даюць матэрыял для пазнання і раскрыцця накіраванасці сучасных геамарфал. і глебаўтваральных працэсаў, вывучэння фактараў антрапагеннага ўздзеяння на глебы ў галацэне. У грунтах вылучаюцца афарбоўкай парод, мінералагічным складам, прысутнасцю арган. рэчыва.
На Беларусі выкапнёвыя глебы знойдзены ў антрапагенавых адкладах у керне шматлікіх свідравін, агаленнях яроў і па далінах рэк. Найбольш даследаваны ў межах Навагрудскага ўзвышша, ва ўрочышчы Цялячы роў каля г. Мсціслаў, на берагах рэк Дняпро, Віхра, у кар’ерах цагельных заводаў каля Мінска.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІН (Іван Паўлавіч) (13.11.1883, в. Шырокі Уступ Саратаўскай вобл., Расія — 7.1.1960),
савецкі вучоны-металург. Акад.АНСССР (1932). Герой Сац. Працы (1945). З 1942 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1910). Працаваў на металург. з-дах, з 1917 кіраваў аднаўленнем металург. прам-сці. У 1929—32 узначальваў буд-ва Кузнецкага металург. камбіната. З 1939 дырэктар Ін-та металургіі АНСССР, з 1944 — Цэнтр.НДІ чорнай металургіі. Працы па праектаванні і стварэнні магутных металург. заводаў, інтэнсіфікацыі металург. працэсаў, асваенні бесперапыннай разліўкі сталі ў крышталізатарах. Чл. шэрагу замежных АН. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЭСІ́ЙНАЕ ПРА́ВА (ад лац. possessio уладанне),
права, паводле якога ўладальнікам фабрык і заводаў недваранскага саслоўя дазвалялася набываць сялян для работы на прадпрыемствах. Устаноўлена ў Расіі указам Пятра I 18.1.1721, у адпаведнасці з якім створаны асобы разрад прыгонных фабрычных сялян, прыпісаных назаўсёды да прамысл. устаноў без права адчужэння. Пасэсійныя рабочыя не атрымлівалі ўзнагароджання за працу на пасэсійных прадпрыемствах, але атрымлівалі зямельныя надзелы, якія яны апрацоўвалі для сябе. Да разраду пасэсійных адносіліся і «прыпісныя» сяляне, якіх урад замацоўваў за прыватнымі заводамі і фабрыкамі. Пры Пятру III у 1762 П.п. адменена, у 1798 адноўлена і праіснавала да 1863. Пасэсійнае валоданне землямі месцамі захавалася да 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
невыкана́нне, ‑я, н.
1. Нездзяйсненне таго, што было даручана, намечана, меркавалася зрабіць. Думка аб невыкананні заводаў задання па рамонту вагонаў зноў запаланіла дырэктара, і ён .. забегаў па кабінеце.Пятніцкі.
2. Ухіленне ад выканання правіл, законаў. Невыкананне правіл тэхнікі бяспекі. □ Невыкананне загаду праўлення — ёсць простае парушэнне ўнутрыарцельнай дысцыпліны.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ствара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стварэння, звязаны з ім. І таму мы пяём сёння песню, у якой Славім хлеб і святло нашых сёл і заводаў, Славім дружбу і сонца над вольнай зямлёй І стваральную, мірную працу народа.Танк.Саюз ССР стаў магутнай крыніцай стваральнай энергіі народаў, гіганцкім паскаральнікам грамадскага працэсу.Машэраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўтаро́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З жаўтаватай дзюбай, з жаўцізной вакол дзюбы (пра птушанят). У гняздзе былі жаўтаротыя птушаняты.Лынькоў.
2.перан.Разм. Пра маладога нявопытнага чалавека. З тыдзень я абіваў парогі розных майстэрняў, фабрык і заводаў, гатовы пайсці на любую работу, але паглядзяць на мяне — і адмаўляюць. Жаўтароты.Гурскі.Хлопцы, дзяўчаты, што згрудзіліся ля вас, жаўтаротая, зялёная моладзь.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́ПЫСКАЯ КЕРА́МІКА,
ганчарныя вырабы канца 15—20 ст. з г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У 16—18 ст. рабілі гасп. посуд, кафлю (гл.Копыская кафля). Асаблівага развіцця К.к. дасягнула ў 19—1-й пал. 20 ст. У Копысі працавала каля 20 ганчарных заводаў, дзе выраблялі белагліняны паліваны посуд (збаны, гаршкі, слоікі, міскі і інш.) мяккіх акруглых форм. Вырабы аздаблялі прамымі і хвалістымі ціснёнымі паяскамі на плечуках пасудзін, налепамі, зашчыпамі па краях, падцёкамі карычневай або зялёнай палівы. Выраблялі таксама талеркі, вазы, кубкі, хлебніцы, чарніліцы, шкатулкі, пісьмовыя прылады, попельніцы з фігурамі львоў, мядзведзяў і інш., якія ўпрыгожвалі рэльефным раслінным і анімаліст. дэкорам, пажадальнымі надпісамі, пакрывалі рознакаляровай палівай. У 1920—30-я г. была пашырана вытв-сць настольнай дробнай пластыкі. Сярод майстроў А.Верамееў, В.Чабатароў, А.Чорцікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШКІ́РСКІЯ ПАЎСТА́ННІ 17—18 ст.,
выступленні супраць феад., нац. і рэліг. прыгнёту, захопу зямель рус. памешчыкамі.
Паўстанне 1662—64 ахапіла амаль усю Башкірыю, асабліва яе паўд.-ўсх.ч., але было раздробленае і не мела агульнага кіраўніцтва. Штуршком да паўстання 1681—83 з’явілася прымусовая хрысціянізацыя башкіраў. Пачалося восенню 1681, да лета 1682 ахапіла ўсю Башкірыю, праходзіла пад лозунгам «свяшчэннай вайны» супраць рускіх. Нар. масы, якія напачатку прымалі актыўны ўдзел у паўстанні, адышлі ад яго, што і вырашыла зыход паўстання. Антырус. накіраванасць мела і паўстанне 1705—11. Самае буйное — паўстанне 1735—40, яго непасрэдная прычына — буд-ва ў Башкірыі горных заводаў і крэпасцяў і прысваенне зямель башкіраў. Пацярпела жорсткае паражэнне. Паўстанне 1755 — супраць царскай адміністрацыі і мясц.Феад. знаці. Было выклікана ўзмацненнем феад. прыгнёту, прымусовай хрысціянізацыяй. Ахапіла б.ч. Башкірыі. Нягледзячы на паражэнне, паўстанне мела станоўчы вынік — прыгнёт у Башкірыі быў паслаблены.