зади́раразг. задзі́ра, -ры м. и ж., задзіра́ка, -кі м. и ж., забія́ка, -кі м. и ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
задзіра, скандаліст; забіяка (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Kámpfhahnm -(e)s, -hähne
1) заал. турухта́н
2) перан. пе́вень, забія́ка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
задзі́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай, ж.
Разм. Завадатар сварак, боек; забіяка. Ідучы дахаты, дзяўчынка сустрэла ў завулку свайго аднакласніка Сцяпана, самага горшага насмешніка і задзіру ў школе, завадатара ўсякіх гульняў і боек.Кулакоўскі.[Асташонак] узняў вочы на гэту чарнявую задзіру.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́вень, пеўня, м.
1. Свойская птушка з чырвоным грэбенем на галаве і шпорамі на нагах; самец курыцы.
2.перан.Разм. Задзірысты чалавек, забіяка.
3.толькімн. (пе́ўні, ‑яў). Спеў пеўняў як прыкмета пары сутак. Уставаць з пеўнямі. Сядзець пры лямпе да трэціх пеўняў.
•••
Пусціць чырвонага пеўнягл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бурлі́ць ’бурліць’. Рус.бурли́ть, укр.бурли́ти. Усх.-слав. слова, спрэчнае па паходжанню. Праабражэнскі (1, 54) лічыў яго гукапераймальным. Фасмер (1, 246), Рудніцкі (263–264) думаюць пра сувязь з *burʼa (гл. бу́ра). Шанскі (1, Б, 234) выводзіць ад *бурло ’крыкун, шумны чалавек’ (параўн. рус.бурло ’самы вялікі звон на званіцы’, бурлан ’крыкун, забіяка’ і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кару́за ’асоба, што без прычыны чапляецца, каб распачаць зваду’ (КЭС, лаг.), ’задзіра’ (Бяльк.), ’задзірысты, неадчэпны чалавек’ (Янк. 1, Янк. Мат.), ’задзіра, забіяка’ (Янк. Мат.). Ад каруза паходзіць карузлы (гл.), шэраг значэнняў якога, як і значэнні рускіх паралелей (параўн. рус.скорузлик ’заморак, замораная жывёла, чалавек’), даюць магчымасць параўнаць яго са славен.koruze ’кляча, дрэнны, благі конь’ (Куркіна, Этимология, 1970, 95). Але паходжанне суфікса ‑uza застаецца праблематычным. Значэнне ’задзіра’ ў лексеме каруза, такім чынам, спалучаецца са значэннем ’нярослы, чахлы, заняпалы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хра́бры, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца храбрасцю; смелы, мужны. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка.Алешка.Мой продак быў надзвычай смелы, Надзвычай храбры продак мой Супроць чужынцаў азвярэлых З дубінкаю ішоў у бой.Жычка./узнач.наз.хра́бры, ‑ага, м.Часцей, часцей прыпамінай Імёны паўшых смерцю храбрых За родны край, наш мілы край.Гілевіч.// Які сведчыць аб храбрасці, выражае храбрасць. Храбры ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вая́ка, ‑і, м.
Разм. Воін, баец; салдат. Вунь чорны слуп-маяк, Там тысячы сыноў, Там тысячы ваяк Заснулі вечным сном.Пушча.На гэты ж пясок упаў Сёмка-матрос, камандзір партызанскіх атрадаў, слаўны ваяка і бальшавік...Лынькоў.//Іран., пагард. Той, хто не апраўдвае звання воіна, байца. Карп паклаў сваю жылістую руку на руку паліцэйскага, загадаў спакойна, але сурова: — Пакладзі дзіця! Ваяка!Шамякін.//перан.Іран., жарт. Задзіра, забіяка. — А ты бо вельмі ваяка, — кажа.. [бабуля Толіку]. — Ну, не плач.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаўру́снік, ‑а, м.
Разм. Саўдзельнік у якой‑н. справе; кампаньён. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка.Алешка.Але калі Алесь пачаў.. вучыць дзяцей розным, прывезеным з горада, гульням, яны пазналі ў ім добрага хаўрусніка і зрабіліся самымі блізкімі яго сябрамі.Галавач.//Разм. Саўдзельнік якога‑н. злачынства, якіх‑н. несумленных спраў. [Жарыкаў:] — Бясспрэчна, што ў Бандыся былі хаўруснікі. Не мог жа ён адзін вынесці ўсё на калёсы.Асіпенка.Стась жа прыходзіў на бераг кожны раз п’яны. Значыць, меў і хаўрусніка, каму збываў калгаснае дабро!..Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)