Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закасне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які закаснеў, зрабіўся косным; закаранелы. Пісьменнік востра высмейваў п’янства, забабоны, адсталыя людскія звычаі, закаснелыя традыцыі старога быту.Казека.// Непапраўны, непадатлівы да змен. Закаснелы гандляр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́хамаць ’капрыз, недарэчнае, надуманае жаданне’ (ТСБМ), ’забабонны сродак; забабоны’; ’чароўныя веды’ (Нас., Гарэц.), ’забабоны, лячэнне нагаворамі’ (Бяльк.), при́хамить ’сімвалічны знак, абрад, які мае агульныя рысы з чарадзействам і незразумелы для пабочнага гледача’ (Мядзв.), прихамети ’забабоны’ (Кос.), прыхаме́ты ’тс’, прыхаме́та ’прыкмета’ (Бяльк.), прыхамати ’байкі, забабоны’ (Растарг.), пры́хаматлівы ’прымхлівы, які верыць забабонам’, пры́хаматны ’знамянальны па якіх-небудзь забабонных прыкметах’ (Нас.), прыхаме́тнік ’вядзьмак’ (Бяльк.). Рус.смал., бранск.при́хомоть ’забабонная прыкмета, забабоны, павер’е’, бранск.при́хомати, при́хомять, смал.прихоме́ты, прихомётка ’тс’, прихоме́тник ’вядзьмак’, прихоме́тница ’вядзьмарка’. Цёмнае слова. Можна выказаць толькі некалькі меркаванняў. Пры‑, відавочна, прыстаўка, параўн. яшчэ пры́шамець ’незвычайная з’ява’ (Варл.), што дазваляе выдзеліць экспрэсіўны элемент ха‑, які чаргуецца з ‑ша‑ (параўн. Махэк₂, 203: пад chomrstati). Няяснай застаецца фіналь слова (ад *męti?). Не выключае, што разглядаемае слова — гэта вытворнае ад пры́мха (гл.) з суф. ‑от і ‑ь (гл. аб суфіксацыі Карскі 2-3, 30–31): *прымх‑оть і з наступнай метатэзай і о ўстаўным — *прыхомоть > прыхамаць. Але гэта няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Rássenvorurteil
n -(e)s, -e ра́савыя забабо́ны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Írrwahn
m -(e)s вялі́кая памы́лка; забабо́ны, пры́мхі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
папо́ўшчына, ‑ы, ж.
1. Адзін з напрамкаў у стараверстве.
2. Рэлігійна-містычныя погляды, вераванні і забабоны, якія падтрымлівае царква. Філасофія, якая вучыць, што сама фізічная прырода ёсць вытворнае, — ёсць чысцейшая філасофія папоўшчыны.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Малібоны ’непатрэбныя натацыі’ (карэліц., Жыв. сл.). Скажоная форма мале́бен (гл.) пры ад’ідэацыі мальбоніць. Суфікс аформіўся пад уплывам забабоны, праклёны. Гл. таксама мальбоны.