Жыг ’імгненне’, ’хуткі скачок, хуткі ўкус’, ’нечаканы ўдар’ (Нас.), ’хуткае запальванне’ (Бяльк.). Рус. дыял. смал. жиг ’раптоўны рух; укус’, славац. žih ’агонь, запал’, славен. žig ’агонь, пажар’, ’наганяй’, серб.-харв. жи̑г ’кляймо, пячаць’, уст. ’металічны прут для падпальвання марціры’, балг. дыял., макед. жиг ’кляймо’, ’жыгала’, ’туга, сум’. Параўн. жыга ’хуткі чалавек’, жэг ’імгненна, хутка’ і іх іншаслав. адпаведнікі. Ад слова жыгаць ’бліскаць’ = ’хутка гарэць’, ’хутка свяціць’, адкуль бярэцца сема ’хутка’ (параўн. ням. blitzen ’бліскаць’, Blitz ’маланка’, Blitzbote ’хуткі кур’ер’, параўнанне ў розных мовах, як маланка ’хуткі’), шляхам усячэння афіксальнай часткі дзеяслова і ўтварэння бязафікснага назоўніка. Лат. žigls ’хуткі’, якое ўзводзяць да літ. žygis ’аднаразовы ход, паход, раз’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 809; Фрэнкель, 1308), магло зазнаць (але не абавязкова) уплыў бел. жыг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́жа1, жы́жка ’цякучая сумесь вадкіх і цвёрдых рэчываў’. Рус. жи́жа. Ц.-слав. жижда ’вадкасць’. Ст.-рус. жижа (1705 г.) ’жыжа’. Ад кораня *žid‑ з суфіксам *ja: *židja, адкуль заканамернае ўсх.-слав. жижа, ст.-слав. (> ц.-слав.) жижда.

Жы́жа2 дзіцяч. ’агонь’. Рус., укр. дзіцяч. жи́жа. Польск. дыял. żyża ’агонь’, славац. дзіцяч. žiža, žiž(i) ’агонь, святло’, серб.-харв. дзіцяч. жи̏ж, жи́жа ’агонь, горача’, жи̏жа, жи̏жа ’фокус, цэнтр (фіз. пункт)’, ’свяцільнік, кадзіла’. Параўн. балг. жижѝ ’іскры’, жѝжка ’іскра’, макед. жеже ’апякаць, пячы’. З кораня *žig‑ (гл. жыгаць, жгаць) з дапамогай суфікса *‑ja таго ж, што ў свяча, ежа: *žigja > *žiža. Улічваючы дзіцячы характар слова, можна дапусціць і другасны паўтор ж, аднак наўрад ці гэта патрэбна ў свеце папярэдняга словаўтваральнага тлумачэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жгаць1 ’паліць’ (Нас.). Рус. дыял. арханг., алан., наўг., смал., кастр., вяцк., перм., свярдл., с.-урал., кіраўск. жгать ’тс’, чэш., арх. žhati ’тс’, серб.-харв. жга̏ти ’пячы’, славен. žgáti ’паліць’. Параўн. рус. жечь, жгу. Ст.-слав. жещи, жьгѫ. Прасл. *žьg‑ (з тэмай ‑a‑, у той час як у жещи яна адсутнічае, а на месцы ‑ь‑ выступае ‑е‑). Лічаць, што з і.-е. *dheg​h‑ ’гарэць’: літ. degù, ст.-інд. dāha‑h ’пажар, спёка’, авест. daχša ’пажар’ і інш. Покарны, 1, 240–241; Фасмер, 2, 38; Траўтман, 49; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 289; Махэк₂, 727; Брукнер, 663–664. Скок (3, 674–675) тлумачыць узнікненне слав. *geg‑ з *deg‑ асіміляцыяй. Корань *deg‑ адлюстраваны ў дзёгаць (магчыма, з балт.) гл. Фасмер (2, 38) лічыць менш верагодным зробленае Шэфтэловіцам (ZfIndIr, 2, 271) супастаўленне са ст.-інд. jañj ’асвятляць, гарэць’, ст.-ісл. kvekva ’запальваць’ і зробленае Зубатым (Studie, I, 1, 127) дапушчэнне, што *geg‑ звязана з лат. dzedzite ’поле пад папар’. Але Зубаты (Studie, 1, 2, 142) імкнуўся растлумачыць форму *žeg‑ паралеллю з *žegrati. Так ці іначай паходжанне кораня *žeg‑, *žьg‑ не можа лічыцца вырашаным канчаткова. Параўн. жага, жыгаць, жэгаць.

Жгаць2 (Нас.). Гл. джгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)