Ва́льчыць ’змагацца, біцца, ваяваць’ (КЭС). З польск.walczyć (Жураўскі, SOr, 1961, 40; Булыка, Запазыч., 55; Кюнэ, Poln., 113). Гл. валка1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стымулю́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад стымуляваць.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Які з’яўляецца стымулам. Стымулюючая роля. □ Выкладанне .. граматыкі, рыторыкі, піітыкі і дыялектыкі з’явілася стымулюючым фактарам для насычэння мовы навучэнцаў іншамоўнымі словамі, што не магло не адлюстравацца і ў пісьменнасці.Жураўскі.
3.Дзеепрысл.незак.ад стымуляваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́збыт ’празмерна, надзвычайна’ (Нас.), ст.-бел.назбытъ ’занадта’ (1518 г.). З польск.nazbyt ’тс’ (Жураўскі, 1961, 10, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕРМАНІ́ЗМ (ад лац. germanus германскі),
слова або выраз, запазычаны з германскіх моў, пераважна з нямецкай. Трапляюцца ў бел. граматах 13—14 ст., якія адлюстроўваюць гандл. зносіны паўн. гарадоў Беларусі з ням. насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага (напр., «кунторъ» — чын у тэўтонскім ордэне). Вял. колькасць слоў ням. паходжання пранікла ў бел. мову праз польск. і яўр. мовы, у меншай меры на працягу 15—17 ст. непасрэдна з нямецкай («дах», «ліхтар», «труна», «цыбуля», «вандраваць», «віншаваць», «дзякаваць», «маляваць», «ратаваць» і інш.). Такія германізмы асіміляваны бел. мовай у фанет., семантычных і граматычных адносінах, увайшлі ў яе слоўнікавы склад і не адрозніваюцца ад спрадвечна бел. слоў, іх іншамоўнае паходжанне ўстанаўліваецца спец. этымалагічнымі даследаваннямі. У апошнія часы атрымліваюць пашырэнне германізмы англа-амер. паходжання тыпу «бітнік», «дансінг», «хіпі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́МЦЕЎ (Цімафей Пятровіч) (15.10.1906, пас. Новахапёрскі Варонежскай вобл., Расія — 19 4.1972),
бел. і рускі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1944), праф. (1934). Скончыў Варонежскі ун-т (1929). Працаваў у Ін-це мовы АН Беларусі (1933—39), БДУ (з 1939), Маскоўскім ун-це (з 1946). У 1958—72 гал. рэдактар час. «Филологические науки». Асн.навук. працы ў галіне агульнага, слав., рус. і бел. мовазнаўства. Аўтар прац «Беларуская граматыка. Ч. I. Фанетыка і правапіс» (1935), «Выражэнне галоўных членаў сказа ў беларускай мове» (1940), «Даследаванні ў галіне гісторыі беларускага сінтаксісу. Састаўны выказнік і яго змяненні ў гісторыі беларускай мовы» (1941), «Беларуская мова» (1951), «Граматыка беларускай мовы» (1956) і інш.
Тв.:
Сравнительно-историческая грамматика восточнославянских языков: (Морфология). М., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Медыта́цыя, ст.-бел.медитация ’роздум’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.medytacja, якое з лац.meditātio ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 131; Жураўскі–Крамко, Зб. Крапіве, 142).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАВУКО́ВА-ТЭРМІ́НАЛАГІЧНАЯ КАМІ́СІЯ,
навукова-даследчая ўстанова пры Наркамасветы Беларусі ў 1921—22. Створана паводле пастановы ЦВКБССР у лют. 1921 (зацверджана СНКБССР 10.2.1921) у складзе гуманітарнай (літ.-маст.), прыродазнаўчай і матэм. секцый. Старшыня С.М.Некрашэвіч; заг. гуманітарнай секцыі Я.Купала (люты—жн. 1921).
Займалася апрацоўкай і складаннем бел. тэрміналогіі. Адбылося каля 70 пасяджэнняў, распрацавана амаль 3 тыс. тэрмінаў па граматыцы, логіцы, алгебры, арыфметыцы, геаметрыі, заалогіі і інш. Тэрміны ў выглядзе спец. падборак друкаваліся ў час. «Вестник Народного комиссариата просвещения». Пры выпрацоўцы тэрміналогіі камісія арыентавалася на слоўнік жывой бел. мовы і ўтварала неалагізмы паводле правіл бел. мовы, часам выкарыстоўвала запазычанні з рус., польск. і лац. моў. Большасць распрацаваных тэрмінаў захоўваецца ў сучаснай бел. мове. Камісія падрыхтавала і выдала некалькі падручнікаў для пач. і сярэдніх школ. На яе базе 30.1.1922 засн.Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
турэ́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Турцыі, туркаў, які належыць, уласцівы ім. У вывучаных помніках выяўлена каля 140 цюркізмаў, пераважна слоў татарскай і турэцкай моў.Жураўскі.Дзед Астап проста сніць свае турэцкія баталіі.Лынькоў.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Турэцкі тытунь. Турэцкая лілія.
•••
Турэцкая шаблягл. шабля.
Як турэцкі святы — нічога не мае, бедны, голы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лашт, лаштъ, ластъ ’груз’, ’адзінка вагі сыпкіх рэчываў’. Запазычана з с.-в.-ням.last праз польск. мову (Жураўскі, Бел. мова, 63; Чартко, Пыт. мовазн. і методыка, і 18: Булыка, Запазыч., 153).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манда́т ’паўнамоцтвы’, ст.-бел.мандатъ (мондатъ) ’каралеўскі ўказ’, ’выклік на суд’ (XIV ст.) запазычана са ст.-польск.mandat, якое з лац.mandātum ’даручэнне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 57; Жураўскі–Крамко, Зб. Крапіве, 142).