1. Які мае адносіны да песні, уласцівы ёй. Песенная культура. Песенны матыў. Песенны фальклор.
2. Напеўны, меладычны. Шаўчэнкі песеннае слова З малых гадоў хвалюе нас.Хведаровіч.Жнівень прыйшоў і сюды — на пшанічныя ўзгоркі і ў даліны з багатым ільном, — калгасны жнівень з вострым хлебным пахам і з песенным сакатаннем жняярак, гулам камбайнаў і гружаных аўтамашын.Брыль.
3. Які любіць спяваць, багаты песнямі. Песенны народ. Песенны край. □ У песенную вёску прыязджаюць работнікі дамоў народнай творчасці, Акадэміі навук, запісваюць за самадзейнымі артыстамі іх песні, тэксты народных прадстаўленняў.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́сіцца, ‑сіцца; незак.
1. Збірацца ў запас. І ў кожнай былінцы пераліваліся сілы, бо тое, што запасілася з ранняй вясны, жнівень зрабіў жыватворнай сталасцю, якая поўніла зараз свет, натхняла на працу, клопаты і неўтаймаваную радасць.Радкевіч.
2.Зал.да запасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАКСІМЦО́Ў Канстанцін Іванавіч (н. 20.9.1919, г. Гомель),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1939). Працуе ў тэматычнай карціне, пейзажы, нацюрморце. Творы адметныя мяккім каларытам, гарманічным суладдзем кампазіцыі і колеравых суадносін, лірычным спакоем. Аўтар прац «Жнівень» (1950), «Сакавік» (1953), «Шэры дзень» (1959), «Зіма. Замяло» (1962), «Яблыні цвітуць» (1965), «Ранняя вясна» (1970), «Асенняя мелодыя» (1980), «Растае снег» (1982), «Пара веснавая» (1983), «Веснавыя воды» (1989), «Пяшчотная вясна» (1990), «Ветраны дзень» (1996—97), «Ціхая ноч» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРУ́К Уладзімір Іванавіч (н. 6.7.1961, пас. Качубееўка Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1989). У 1991—94 вучыўся ў Творчых акад. майстэрнях у М.Савіцкага. З 1994 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта. Філас. разважанні аб шматграннасці жыцця, свой духоўны, эстэт. ідэал Ганчарук выяўляе праз зварот да міфалагічных сюжэтаў, легендаў, паданняў. Сярод твораў: «Казачніца» (1985), «Лістапад», «Забыты Бог», «Прадказальнік» (усе 1988), трыптых «Датычнасць» (1989), «Знак зацьмення» (1991), «Адзінокая зорка», «Тэсей і мінатаўр» (абедзве 1992), «Блаславенне» (1993), «Жнівень», «Распяцце», «Зварот», «Усім самотным» (усе 1994), «Прэлюдыя ночы», серыя «Цыганскі барон» (усе 1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛІРО́ЎКА (ад лац. oculus вока),
спосаб прышчэплівання раслін роставай пупышкай (вочкам). Найб. пашыраны спосаб размнажэння многіх пладовых дрэў. Спячым вочкам часцей за ўсё прышчэпліваюць сеянцы дзікіх відаў і культурных сартоў. Акуліроўка патрабуе найменшага расходу прышчэпачнага матэрыялу і забяспечвае адносна высокую прыжывальнасць прышчэпак. Прышчэпа прыдатная да акуліроўкі ў час летняга руху сокаў (ліпень—жнівень), калі ў раслін добра адстае кара. У першую чаргу акуліруюць костачкавыя культуры, потым грушу, насенныя прышчэпы яблыні і апошнімі — клонавыя прышчэпы.
Акуліроўка: а — паўмесяцавы надрэз кары прышчэпы; б — падоўжны разрэз кары; в — пачатак зрэзу шчытка з пупышкай; г — размяшчэнне шчытка пад кару; д — абцісканне кары пасля размяшчэння шчытка; е — пачатак абвязкі; ж — паслядоўнасць абвязкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЧУ́Н Юрый Аляксандравіч (27.12.1931, Мінск — 11.6.1997),
бел. графік, мастацтвазнавец. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Маск. паліграф.ін-т (1965). Працаваў гал. мастаком выд-ва «Ураджай» (1964—69), нач. аддзела ў Мін-ве культуры Беларусі (1972—75). З 1977 дырэктар Нац.маст. музея Беларусі. Работы ў станковай («Хвоі», 1965; «Ружовая сядзіба», 1969; «Жнівень», 1980; «Сакавік», 1982, і інш.) і кніжнай графіцы, паліграф. дызайне. Аўтар-складальнік альбомаў «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адгамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак.
Закончыць, перастаць гаманіць. Адгамоняць, бывала, школьнікі — пачынаюць сходзіцца дзядзькі-грамадаўцы і яшчэ неграмадаўцы.Таўлай.//перан. Прайсці, закончыцца (пра што‑н. шумнае, гаманлівае). Адгрукаў гром. Адгаманіла лета На мове зор малінавых і кветак.Панчанка.Даўно прайшоў з апошнім громам лівень, адгаманіў даўно на полі жнівень.Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАСІ́ЛЬЕЎ Павел Мікалаевіч (25.12.1910, г. Зайсан Усходне-Казахстанскай вобл. — 1937),
рускі паэт. З сям’і сямірэчанскіх казакаў. Працаваў на Д. Усходзе матросам, старацелем на залатых прыісках. Пра гэта ў кнігах нарысаў «У залатой разведцы» (1930) і «Людзі ў тайзе» (1931). У вершах і паэмах («Песня пра пагібель казачага войска», 1928—32; «Саляны бунт», 1933; «Хрысталюбаўскія паркалі», 1935—36) падаецца быт сямірэчанскага казацтва, узнаўляюцца падзеі грамадз. вайны, калектывізацыі. Аўтар паэм «Лета» (1932), «Жнівень» (1932—34), «Адна ноч» (1933), «Кулакі» (1936) і інш. Паэт ліра-эпічнага складу. Востраканфліктная, напоўненая сац. супярэчнасцямі свайго часу, паэзія Васільева адметная сілаю і выразнасцю вобразаў, страснасцю светаўспрымання, сакавітасцю мовы, блізкасцю да народна-песеннай творчасці. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.