Лабагрэ́йка ’жняярка з ручным скідваннем’ (КТС, БРС). Да лоб1 і грэць з рус.лобогре́йка/чубогре́йка (Даль). Параўн. таксама ўкр.лобогрійка ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАНОПЛЕЎБО́РАЧНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для ўборкі і абмалоту канапель. Да іх адносяцца жняяркі-каноплеснопавязалкі, каноплемалатарні і каноплеўборачныя камбайны.
Жняярка-каноплеснопавязалка — прычапная да трактара «Беларусь»; скошвае (зразае) сцёблы канапель, ачышчае іх ад пустазелля і блытаніны, звязвае пяньковым шпагатам у снапы, а насенне збірае ў насеннеўлоўнікі. Шырыня захопу 2,1 м, прадукцыйнасць да 1,7 га/гадз. Каноплемалатарня (выкарыстоўваецца на таку) заціскным транспарцёрам падае снапы ў малацільны апарат, дзе насенныя галоўкі аддзяляюцца ад сцёблаў. Атрыманая куча падаецца ў цёрачны апарат, які разбурае насенныя галоўкі, потым у грохат, дзе выдаляюцца блытаніна і буйныя дамешкі. З дапамогай рашот, шнэкаў і вентылятара насенне ачышчаецца і ссыпаецца ў мяшкі. Прадукцыйнасць да 4,5 т/гадз. снаповай масы. Каноплеўборачны камбайн паўнавясны, агрэгатуецца з трактарам «Беларусь» і інш. класа 1,4; скошвае і абмалочвае каноплі, ачышчае і ссыпае насенне ў бункер, звязвае сцёблы ў снапы і скідвае іх на поле. Мае рэжучы, малацільны і вязальны апараты, цёрку, паветрана-рашотную ачыстку, транспарцёры, элеватар зерня. Шырыня захопу 1.75 м. прадукцыйнасць да 1,2 га/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абзада́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад абзадачыць. У растэрміноўку выплаты павінна была прыйсці новая жняярка, яна і была абзадачана з самай вясны.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лабагрэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэйцы; Рмн. ‑рэек; ж.
Самая простая жняярка з ручным скідваннем зжатай збажыны. А ў полі жніўным лабагрэйка Плыве па хлебнаму прыволлю.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жа́чка ’жняярка’ (Юрч.), ’жняя’ (Сл. паўн.-зах.; Выг. дыс., 33). Чэш.žačka ’тс’. Паводле прадуктыўнай мадэлі, ад дзеяслова жацьх з суфіксам ‑ачка ў агентыўным (асабовым і неасабовым) значэнні (Сцяцко, Афікс. наз., 32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жа́твенный
1. жні́ўны;
2.(об инструменте, машине и т. п.) жа́тны;
жа́твенная маши́нажняя́рка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
harvester
[ˈhɑ:rvɪstər]
n.
1) жняя́f.; жнец жняца́m.
2) жняя́рка, жне́йка f. (машы́на)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
reaper
[ˈri:pər]
n.
1) жне́ц -яца́m.; жняя́, жне́йка f.
2) жняя́ркаf. (машы́на)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРЭ́ЧКА (Fagopyrum),
род адна-, радзей шматгадовых травяністых раслін сям. драсёнавых. 4—5 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды: грэчка пасяўная, ці ядомая (F. sagittatum, ці F. esculentum), — каштоўная крупяная культура, грэчка татарская (F. tataricum) — пустазелле.
Грэчка пасяўная — аднагадовая расліна выш. 40—120 см. Сцябло голае, злёгку рабрыстае, галінастае. Лісце трохвугольна-сэрцападобнае, бліскучае, зялёнае, іншы раз з антыцыянавай чырвона-бурай афарбоўкай. Кветкі двухполыя, белыя, ружовыя, зрэдку чырвоныя, сабраныя ў гронкі. Плод — трохгранны арэшак. Грэцкія крупы маюць 14—18% бялкоў, да 80% крухмалу, 3—3,5 % тлушчаў, цукры, мінер. солі, вітаміны. Добры меданос (да 100 кг мёду з 1 га пасеваў). Вегетац. перыяд 60—120 сутак. Раянаваныя сарты бел. селекцыі: Аніта беларуская, Іскра, Жняярка, Смуглянка, Чарнаплодная, Юбілейная 2.
Літ.:
Культурная флора СССР. Т. 3. Крупяные культуры. М., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
1. Рэзкая змена напрамку руху; паварот (у 1 знач.). Вось і канец поля, жняярка робіць тут заварот.Лупсякоў.Ля пад’езда загудзела машына і, зрабіўшы заварот, ірванулася ад штаба.М. Ткачоў.
2. Месца, дзе змяняецца напрамак; паварот. Вось з-за рачных заваротаў выплываюць рыбакі са сваімі снасцямі; сур’ёзныя, павольныя постаці.Колас.