На́браўкі ’мяшкі пад вачамі’ (жлобін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё ад набриць ’зрабіць складкамі, маршчынамі’, параўн. славен.nabrati ’сабраць складкамі’, nabran ’у зборкі, маршчыністы’, ў < л у выніку дээтымалагізацыі (‑л‑ у аснове ў такіх умовах звычайна захоўваецца, параўн. брилка ’прылада для збірання чарніц’, насілкі і г. д.). Менш верагодна ўтварэнне ад набракиць ’набухаць’, што выклікае пэўныя фанетычныя цяжкасці (устаўное ў?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЛЬШАВІ́К,
рабочы пасёлак у Беларусі, у Гомельскім раёне. За 20 км ад Гомеля, 1,5 км ад чыг. ст. Лазурная на лініі Гомель—Жлобін, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. 2,8 тыс.ж. (1955). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Утвораны ў 1950 з 4 пасёлкаў торфазавода «Бальшавік». Цэнтр пасялковага Савета, да 1962 ва Уваравіцкім раёне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БІЧЫ,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад Буда-Кашалёва, 55 км ад Гомеля, 8 км ад чыг. ст. Шарыбаўка. 755 ж., 322 двары (1997). Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАГО́ШЧА,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Жлобін—Светлагорск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 34 км на ПдЗ ад Жлобіна, 117 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Яшчыцы. 660 ж., 260 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БІНСКАЯ ФА́БРЫКА ШТУ́ЧНАГА ФУ́ТРА Дзейнічае з 1978 у г.Жлобін Гомельскай вобл. З 1984 вытв. аб’яднанне. Уключала швейную ф-ку. З 1996 адкрытае акц.т-ва «Белфа» (без швейнай ф-кі). Адно з найб. у Еўропе прадпрыемстваў па вытв-сці трыкат. штучнага футра для адзення, абутку, галаўных убораў, цацак, галантарэйных і інш. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЦКІ,
пасёлак у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1960. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст.Жлобін, 106 км ад Гомеля. 1887 ж., 633 двары (1999). Торфабрыкетны з-д, сельскі домабуд. камбінат. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ВЫ,
вёска ў Салонскім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса-камбіната. За 14 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст.Жлобін, 107 км ад Гомеля. 812 ж., 307 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЯНКО́Ў (Васіль Васілевіч) (н. 3.5.1931, г.Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. і рас. спартсмен (лёгкая атлетыка, кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1962). З 1957 у Маскве. З 1969 трэнер па цяжкай атлетыцы. Чэмпіён XVII Алімп. гульняў (1960, Рым). Чэмпіён СССР (1959, 1960, 1961). Рэкардсмен Еўропы, СССР.
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Камандзір штурмавой дывізіі марской авіяцыі палк. Барташоў вызначыўся ў жн. 1945 у час вайны з Японіяй: дывізія наносіла ўдары па часцях Квантунскай арміі ў партах і на чыг. станцыях, знішчыла 24 караблі і транспарты праціўніка. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЯ АЛБА́,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., на беразе Дняпра. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 36 км на Пд ад горада і чыг. ст.Жлобін, 129 км ад Гомеля. 459 ж., 200 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі паселішча неаліту (4—3-е тыс. да н.э.).