1. Маладое пакаленне ў адносінах да старэйшых, да бацькоў; дзеці. У .. [бяседцы] летам па выхадных днях усё Чмаруцькава патомства ўрачыста засядала за святочным самаварам.Лынькоў.Праз два тыдні з ікрынак выходзіць шматлікае патомства.Матрунёнак.Усё сваё жыццё жаўна праводзіць на ствалах дрэў і ў дупле, дзе спіць і выводзіць патомства.В. Вольскі.
2. Людзі будучых пакаленняў. Прыгожыя людзі, рабочыя людзі — Іх подзвіг працоўны, іх клопат аб Мінску Шчаслівым патомствам забыты не будзе.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Сапсаваць усё, многае. Уначы Жаўна з групай партызан свайго атрада прабраўся ў тыл ворага, перабіў батарэйцаў і папсаваў гарматы.Шамякін.
2. Прывесці ў няспраўны стан, зрабіць непрыгодным; пашкодзіць. У лесе Сагайдаку давялося ісці пеша: дарогу, нядаўна размытую дажджамі, папсаваў гусеніцамі трактар.Парахневіч.//Разм. Зрабіць дрэнным, непрыемным; пагоршыць у якой‑н. ступені. Таня таксама старалася рабіць усё так, каб гэтая размова не папсавала яе адносін з Верай і гаспадыняй.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чупры́на, ‑ы, ж.
Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (у мужчын); чуб. Мая чупрына расла ўніз і звісала над вачыма так, як звісае са страхі старая салома, калі яе вецер павырывае.Карпюк.У хлопца чупрына спаўзла на бачок, Над скрыпкай засноўдалі рукі.Калачынскі.// Валасы наогул. І кучаравы [хлопец] быў, чупрына — як лаза густая!Мележ.Толькі ў чорнай чупрыне гусцей і бялей Пракідаюцца пасмы сівыя.Зарыцкі./уперан.ужыв.Векавыя дубы, клёны паднімаліся сваімі магутнымі чупрынамі ў самае неба.Новікаў.Недалёка стукаў чорны дзяцел (жаўна) з чырвонай чупрынай.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯ́ТЛАВЫЯ (Picidae),
сямейства птушак атр. дзятлападобных. 38 родаў, 213 відаў. Пашыраны ў трапічнай і ўмеранай зонах, акрамя палярных абласцей, Мадагаскара, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Новай Гвінеі і Палінезіі. Найб. разнастайныя ў Паўд. Амерыцы. Жывуць пераважна ў дрэвавых і кустовых насаджэннях. 4 віды і 8 падвідаў у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 10 відаў: жаўна, круцігалоўка, зялёны дзяцел, трохпальцы дзяцы, вялікі, сярэдні і малы стракатыя, сівы, беласпінны, сірыйскі; у Чырв. кнізе зялёны і трохпальцы.
Даўж. 8—56 см. Большасць Дз. прыстасавана да жыцця на дрэвах. Ногі кароткія, з доўгімі пальцамі і вострымі кіпцюрамі. Долатападобная дзюба, трывалы чэрап, моцныя мышцы шыі, жорсткае рулявое пер’е хваста, якое служыць апорай пры лажанні па дрэвах, дазваляюць дзяўбці драўніну ў пошуках корму і выдзёўбваць дуплы для гнёздаў. Язык чэрвепадобны, тонкі, далёка высоўваецца для захопу корму Некаторыя Дз. маюць слабую дзюбу і мяккі хвост (круцігалоўкі, дзяцелкі). Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, мурашкамі. насеннем, пладамі, сокам дрэў. Гняздуюцца ў дуплах дрэў і вял. кактусаў, жыхары пустынь — у норах або сярод камянёў. Нясуць 2—12 яец.
Да арт Дзятлавыя. Дзятлы: 1 — вялікі стракаты; 2 — сярэдні стракаты; 3 — малы стракаты; 4 — беласпінны; 5 — сірыйскі.
Жо́ўты. Рус.желтый, укр.жо́втий, польск.żółty, серб.-луж.žółty, чэш.žlutý, славац.žltý, балг.жълт, макед.жолт, серб.-харв.жу̑т, славен.žôlt ’тс’. Ст.-слав.жлътѣница ’гатунак салаты’, ц.-слав.жлътъ ’жоўты’. Ст.-рус.жьлтый ’тс’. Параўн. яшчэ вытворныя жаўток, жаўцець, жаўцінапрасл. характару і шэраг пазнейшых. Прасл.*žьltъ, роднаснае літ.gel̃tas ’жоўты’, лат.dzęltęns, ст.-прус.gelatynan ’тс’, узыходзіць да і.-е. кораня *gʼhel‑ або *ghel‑. Покарны (1, 429–30) лічыць зыходным першы, які мае шэраг і.-е. адпаведнікаў (у тым ліку ст.-іран.zari ’жоўты’, лац.helvus ’мёдава-жоўты’, брэтонск.gell ’светла-карычневы’, ням.gelb ’жоўты’ і інш.), але на слав. грунце дае зялёны, залаты (гл.). Тады, паводле Покарнага (услед за Персанам і Крэчмерам), балта-слав.*gel‑ тлумачыцца запазычаннем з моў kentum. Іншае тлумачэнне балта-слав. форм: праз наяўнасць і.-е.*gu̯hel‑ (> *gel‑, *gil‑), якое давала слав.*žьl‑ і ўзаемадзейнічала з *gʼhel‑ (Тапароў, E–H, 199). Так ці іначай у жоўты адлюстравана балта-слав. суфіксацыя *‑t‑, прычым у слав. корані (у адрозненне ад балт.) ‑ĭ‑. Гл. Фасмер, 2, 43–44; Траўтман, 83–84; Шанскі, 1, Ж, 282; Булахаў, Прым., 3, 76; Махэк₂, 730. Гл. яшчэ жоўць1, жоўкнуць, жаўна.