пабіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Прасіць міласціну, жабраваць. — Мы не ведаем, — сказала Надзя. — Нічога не ведаем. Мы сіроты, пабіраемся... Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

факі́р, ‑а, м.

1. Мусульманскі вандроўны манах, які даў абяцанне жабраваць; дэрвіш.

2. Еўрапейская назва вандроўных фокуснікаў, якія дэманструюць розныя цуды.

[Араб. fagīr — бядняк, жабрак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bum3 [bʌm] v. (off) infml выпро́шваць, жабрава́ць

bum around [ˌbʌməˈraʊnd] phr. v. infml валацу́жнічаць, бадзя́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

запаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго.

1. Залішне напаіць; абпаіць. Запаіць цяля.

2. Задобрыць, частуючы гарэлкай. Запаіў [Езуп Юрканс] суддзю і забраў [зямлю ўдавы Марцініхі], як быццам за даўгі, а жанчыну пусціў жабраваць па свеце. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ми́лостыня мі́ласціна, -ны ж., мі́ласць, -ці ж.;

проси́ть ми́лостыню хадзі́ць па мі́ласці, жабрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

попроша́йничать несов.

1. (нищенствовать) жабрава́ць;

2. (надоедливо просить) пренебр. папраша́йнічаць; (клянчить) ка́нькаць, кле́нчыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Манта́чыць ’выпрошваць’ (Касп.), укр. валын. манта́чите ’тс’. Пад уплывам манта́чыць < мантач (гл.) з польск. matyczeć, якое з mantyka ’торба’ > ’прасіць, жабраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подая́ние ср. мі́ласць, -ці ж.; мі́ласціна, -ны ж.;

проси́ть подая́ния хадзі́ць па мі́ласці, жабрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

żebrać

незак.

1. жабраваць, пабірацца; старцаваць;

żebrać na dworcu — жабраваць на вакзале;

2. маліць, умольваць, енчыць;

żebrać o litość — маліць аб літасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

старцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.

Разм. Тое, што і жабраваць. Абодва [суседы] пайшлі старцаваць... Во да чаго суды давялі! Місько. // перан. Звяртацца з просьбамі даць што‑н., выпрошваць што‑н. [Мароз:] — Кардашова выбралі, знайшлі дзеяча! Толькі і ведае старцаваць кожную вясну: сена, аўса, насення. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)