дэталёвыáusführlich; im Éinzelnen; éingehend; detaillíert [-tɑ´ji:rt];
паведамля́ць аб не́чым дэталёва von etw. (D) bis ins kléinste Detail [-´tɑ:j] beríchten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пайстком ’дэталёва, падрабязна (расказаць)’ (Шн. 2), ’шчыра’ (Нар. сл., ушацк.), па‑істачком (по‑источком) ’тс’ (Мядзв.). Цёмнае слова. Варыянт пайстком, мабыць, скарачэнне слова, прыведзенага Мядзведкам. Калі зыходзіць са словаўтваральнай структуры, то яно можа ўзыходзіць да рус.точно, неточно; але канчатак указвае на першапачатковы назоўнік, накшталт *істопак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
reconsideration[ˌri:kənˌsɪdəˈreɪʃn]n. перагля́д, пераме́на, паўто́рнае абмеркава́нне (рашэння, планаў і да т.п.);
You should give the matter careful reconsideration. Трэба зноў дэталёва абмеркаваць гэтае пытанне.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
капа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1.у чым. Рыцца, капаючы.
К. ў градках.
К. ў пяску.
2.перан., у чым. Залішне старанна, дэталёва аналізаваць, абдумваць што-н., унікаць у што-н.
К. ў душы.
3.з чым і без дап. Марудзіць, павольна рабіць якую-н. справу.
К. з перакладваннем кніг.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паддавацца капанню.
Пасля дажджу зямля лягчэй капаецца.
|| зак.закапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 3 знач.).
|| наз.капа́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Дуча́й ’адтуліна ў верхнім камені жорнаў’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.дуча́й ’тс’. Запазычанне з польск.duczaj ’тс’ (а гэта з італ.doccia ’водаправодная труба, жолаб’). Падрабязны агляд форм і семантыкі гл. у Фасмера, 1, 556; вельмі дэталёваСлаўскі, 1, 176. Іначай аб паходжанні польск. слова Брукнер, 102 (лічыць слав. словам; непераканаўча). Параўн. ду́чка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУТКО́ВІЧ (Аляксандр Залманавіч) (20.12.1920, в. Вярхоўе Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 9.9.1989),
рэжысёр тэлебачання. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1949). Працаваў у бел. т-рах імя Я.Коласа і юнага гледача. З 1959 на Рэсп. студыі тэлебачання. У тэлевізійных пастаноўках, большасць якіх зроблена па творах бел. пісьменнікаў, імкнуўся дэталёва распрацаваць характары персанажаў набліжана да літ. першакрыніцы. З лепшых работ: тэлевізійныя спектаклі «Трэцяе пакаленне» паводле К.Чорнага (1964), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «Трывожнае шчасце» паводле І.Шамякіна (1968); тэлефільмы «Уся каралеўская раць» (1971, з Н.Ардашнікавым), а таксама паводле твораў П.Броўкі, А.Куляшова, В.Адамчыка, І.Пташнікава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЯТА́Р ((Liotard) Жан Эцьен) (22.12. 1702, г. Жэнева, Швейцарыя — 12.6. 1789),
швейцарскі мастак. Майстар пастэльнага партрэта. Вучыўся ў Жэневе ў Д.Гардэля, у Парыжы ў Ж.Б.Масэ. Працаваў у Турцыі, Галандыі, Вене, Лондане, Жэневе. У пастэлях, малюнках і мініяцюрах спалучаў дэталёва-ілюзорную дакладнасць выявы з імкненнем да перадачы характару мадэлі. Творы вызначаюцца грацыёзнасцю ліній, тонкім пераліваннем святлаценю і суадносін тонаў: «Шакаладніца» (1743—45), «Турчанка з рабыняй», «Аўтапартрэт у турэцкім строі» (1744), «Граф Ф.Альгароці» (1745), «Граф Морыц Саксонскі» (каля 1748—52), «Мэры Ганінг, графіня Ковентры» (каля 1754), «Мадам д’Эпінэ» (1759) і інш. Аўтар «Трактата аб прынцыпах і правілах жывапісу» (1781).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) навуковы разгляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго‑н. Даследаваць пытанне. □ Аўтару трэба было больш дэталёва даследаваць некаторыя моманты стылю К. Чорнага.Шкраба.// Уважліва і падрабязна агледзець (аглядаць) каго‑, што‑н., азнаёміцца (азнаямляцца) з чым‑н. для высвятлення, вывучэння каго‑, чаго‑н. Даследаваць нетры балот. Даследаваць дно ракі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУМЯ́НЦАЎСКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік бел.-літ. летапісання; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», аналагічны тэксту Альшэўскага летапісу. Асн. змест Р.л. — гісторыя ВКЛ ад легендарных часоў да 1567. Найб. разгорнута і дэталёва апісаны перыяд княжання Вітаўта, пададзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Збярогся ў гіст. зборніку 2-й пал. 17 ст. рускага паходжання, які ў 18 ст. бытаваў у Падмаскоўі, пасля ў б-цы графа М.П.Румянцава (ад гэтага і назва), цяпер у Рас.дзярж. бібліятэцы. Апрача бел.-літ. хронікі ў зборніку змешчана шмат летапісных урыўкаў і гіст. твораў, прысвечаных важным падзеям сусв. і рас. гісторыі: пра падзенне Іерусаліма, узяцце Канстанцінопаля туркамі, Кулікоўскую бітву. Р.л. упершыню апубл. ў 1902 Б.А.Вахевічам, перавыдадзены М.М.Улашчыкам у т. 35 «Поўнага збору рускіх летапісаў».