участкі забалочаных поймаў у ніжнім цячэнні і дэльтах рэк, якія працяглы час заліваюцца паводкавымі водамі. Укрыты цяжкапраходнымі зараснікамі трыснягу, рагозу, асок, лазняку і інш. Выкарыстоўваюцца пераважна як сенажаці, пры асушэнні — пад пасевы рысу і інш.с.-г. культур. З’яўляюцца асноўным месцапражываннем вадаплаўных птушак. Пашыраны ў дэльтах рэк Дунай, Днестр, Дняпро, Дон, Кубань, Волга і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́КІ МІЖНАРО́ДНЫЯ,
рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі дзвюх і больш дзяржаў і выкарыстанне якіх з’яўляецца прадметам міжнар. прававых адносін паміж прыбярэжнымі дзяржавамі (напр., Дунай, Рэйн, Конга, Нігер, Амазонка). Кожная частка Р.м. знаходзіцца пад суверэнітэтам той дзяржавы, у межах якой працякае. Сярод Р.м. прынята вылучаць пагранічныя рэкі, якія раздзяляюць тэрыторыі некалькіх дзяржаў і звычайна не з’яўляюцца адкрытымі для міжнар. суднаходства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЦ (Linz),
горад на Пн Аўстрыі, на р.Дунай. Адм. ц. зямлі Верхняя Аўстрыя. 203 тыс.ж. (1991). Буйнейшы ў краіне рачны порт, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: металургічная (камбінат ФЁСТ), суднабуд., эл.-тэхн., хім. (вытв-сць азотных угнаенняў), нафтахім., тэкст., харчасмакавая. Музеі: Верхняй Аўстрыі, Гарадскі, Новая галерэя, Епархіяльны. Арх. помнікі: ландхаўз (16 ст.), палацы і цэрквы (17—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БА, Раб (венг. Rába, ням. Raab),
рака ў Аўстрыі і Венгрыі, правы прыток р.Дунай. Даўж. 398 км, пл. басейна больш за 18 тыс.км². Пачынаецца ў Фішбахскіх Альпах, цячэ па зах.ч. Сярэднедунайскай раўніны (Кішальфёльд). Веснавое разводдзе, летнія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады каля 70 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ніжэй г. Кёрменд (Венгрыя). Каля вусця — г. Дзьёр (Венгрыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЁЎ ПАХАВА́ЛЬНЫХ У́РНАЎ КУЛЬТУ́РЫ,
агульная назва шэрагу археал. культур паводле характэрнай прыкметы — могільнікаў без насыпаў, што ўтрымлівалі рэшткі крэмацыі, звычайна пахаваныя ў гліняных пасудзінах на дне магілы. Узніклі ў раннім бронзавым веку і існавалі больш за 1700 гадоў. Былі пашыраны па ўсёй Еўропе. У раннім жал. веку ў могільніках трапляюцца таксама пахаванні ў ямках без урнаў і трупапалажэнні. У 15—4 ст. да н.э. ад Балтыйскага ўзбярэжжа да р.Дунай і ад р. Шпрэ да Валыні была пашырана самая стараж. з П.п.у.к. — лужыцкая культура. На мяжы 2—1-га тыс. да н.э. ў далінах рэк Дунай і Рэйн у паўн.-зах. частцы Швейцарыі і Усх. Францыі ўзніклі паўд.-германская і парэйнская П.п.у.к. У пач.жал. веку носьбіты гэтых культур праніклі далей на тэр. Францыі, у 8 ст. да н.э. — на Пірэнейскі п-аў (Каталонія, Кастылія), у 9—8 ст. да н.э. з’явіліся ў Брытаніі. Пашырэнне палёў пахаванняў не звязана з экспансіяй аднаго народа ці генетычнымі сувязямі плямён. Лічаць, што гэты абрад быў успрыняты этнічна разнастайнымі групамі насельніцтва Еўропы. На Беларусі да П.п.у.к. належыць зарубінецкая культура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛАДО́Р (Apollodōros) з Дамаска, старажытнарымскі архітэктар і інжынер пач. 2 ст. Пабудаваў грандыёзны ансамбль форума Траяна ў Рыме (111—114), будынкі бібліятэк і знакамітую калону Траяна, абвітую стужкай рэльефаў на тэму паходу Траяна ў Дакію. Апаладор прыпісваюць аркі Траяна ў гарадах Анкона (пасля 115) і Беневента. Сярод работ, якія не захаваліся, — мост цераз Дунай каля г. Дробета (цяпер у Румыніі), адэон, цырк і тэрмы Траяна ў Рыме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́ВА (Morava),
рака на У Югаславіі (Сербія), правы прыток р.Дунай. Даўж. 563 км (ад вытоку Паўд. М.), пл. басейна 38 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў Паўд. і Зах. М. Верхняе цячэнне рэк, якія складаюць М. ва Усх.-Сербскіх гарах, ніжэй сутокаў — па Сярэднедунайскай раўніне. Асн. прыток — р. Ібар (справа). Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады ў вусці 260 м³/с. ГЭС. Сплаўная. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІН (Inn),
рака ў Швейцарыі, Аўстрыі, ФРГ, правы прыток р.Дунай. Даўж. 517 км, пл.бас. 26,1 тыс.км². Вярхоўі ў Альпах, у глыбокай трогавай даліне, каля г. Розенгайм (ФРГ) выходзіць на Баварскае пласкагор’е. Гал. прытокі — Эцталер-Ахе, Цылер, Альц, Зальцах, Рот. Веснавыя і летнія паводкі, асенне-зімовая межань. Сярэдні гадавы расход вады каля 800 м³/с. Каскад ГЭС. Суднаходная ніжэй вусця р. Зальцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РЭШ, Мараш (рум. Mureş, венг. Maros),
рака ў Румыніі і Венгрыі, левы прыток р. Ціса (бас.р.Дунай). Даўж. 883 км, пл.бас. каля 30 тыс.км². Пачынаецца на зах. схілах Усх. Карпат, перасякае Трансільванскае плато і Зах. Румынскія горы, ніжняе цячэнне па Сярэднедунайскай раўніне. Сярэдні расход вады 175 м³/с. Веснавое разводдзе. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На М. — гарады Тыргу-Мурэш, Алба-Юлія, Арад (Румынія), Сегед (Венгрыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Сцяпан Апанасавіч) (н. 27.3.1921, г. Полацк Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў 1943, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. Камандзір аддзялення асобнага матарыз. пантонна-маставога батальёна сяржант П. вызначыўся ў снеж. 1944 пры пераправе цераз Дунай (на тэр. Венгрыі) некалькіх падраздзяленняў з тэхнікай. Да 1993 у нар. гаспадарцы.