Сці́пны ’паважны; скромны, сарамлівы’ (Нік., Оч.), ’лоўкі, акуратны’ (Касп.), ’хто ўмее добра працаваць’ (докш., ушац., Пан.), ’працалюбівы’ (Шат.). Відаць, узыходзіць да чэш. vtípný ’вынаходлівы, кемлівы, лоўкі, дасціпны’ няяснага паходжання (выводзяць з *tipati ’ўпіхваць, уціскаць’, гл. Борысь, 121), верагодна, праз польскае пасрэдніцтва, дзе пераважаюць формы *stip‑ з прыстаўкай (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 50). Гл. дасціпны, досціп (гл.) з выпадзеннем ў (Станкевіч, Язык, 1029), параўн. ст.-бел. недовсципъ, недовтипъ ’някемлівасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недацёпа асудж. ’дурны чалавек’ (міёр., З нар. сл.), недоцёпа экспр. Здагадлівы чалавек’ (ТС), укр. недотепа ’няздольны, няўмелы чалавек’, рус. недотёпа ’няўклюда’ і ’памылка пры тканні — прапушчаная ці выцягнутая нітка ў аснове’ (пск., СРНГ). З неда- ’недастаткова’ і цепсці ’біць, трапаць’ або цяпаць ’стукаць’, якія ў экспрэсіўным ужыванні могуць мець і іншыя пераносныя значэнні, у тым ліку ’разумець, цяміць, кеміць’, параўн. укр. дотепдосціп’, дотёпний ’дасціпны’; калі дапусціць наяўнасць падобнага, незафіксаванага ў беларускай мове слова, то з не і *дацёпа ці *дацяпа, параўн. расцяпа ’разява’; рус. недотяпа ’няўмека’; ткацкі тэрмін у рускай мове сведчыць аб магчымай крыніцы слова ў сферы тэрміналогіі з пераходам канкрэтнага значэння ў экспрэсіўнае, што здараецца вельмі часта, тады развіццё значэння ад ’недастаткова выцягнуты’, ’нестаранна зроблены’ (параўн. цёпкаць ’выцягваць ніткі з тканіны’) да ’няўклюдны’ і ’дурны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

koncept, ~u

м.

1. разм. праект, ідэя, план дзейнасці;

wpaść na koncept — дадумацца, прыдумаць;

2. разм. жарт, досціп;

sypać ~ami — сыпаць жартамі;

ruszyć ~em jak martwo cielę ogonem — ляпнуць не падумаўшы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dowcip, ~u

м.

1. анекдот, досціп, жарт;

płaski dowcip — тупы (дурны, няўдалы, банальны) жарт;

w tym właśnie cały dowcip — у гэтым ўласна і ўвесь жарт;

na ~y się sadzić разм. спрабаваць вастрасловіць (жартаваць);

2. дасціпнасць, кемнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kawał

м.

1. кавалак, кусок;

kawał chleba — луста хлеба;

2. анекдот, показка, досціп, жарт;

dobry kawał — дасціпны анекдот (жарт);

tłusty kawał — непрыстойны анекдот;

zrobić co dla ~u — зрабіць што дзеля жарту;

wziąć kogo na kawał — узяць каго на шармака; пакінуць каго дурнем;

kawał czasu! — колькі часу!;

kawał chłopa — дужы хлопец; цэлы сажань у плячах;

kawał drogi — добры кавалак дарогі;

to ci kawał! — вось дык нумар (штука)!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)