1. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры; хісткі. Скакалі [людзі] па куп’і, спатыкаліся на найбольш хісткія, няўстойлівыя купіны,.. выбіраліся зноў і зноў упарта ішлі наперад.Брыль.Гром і маланка чаргаваліся раз-пораз, шалёны вецер гатоў быў перавярнуць няўстойлівы павільён.Дамашэвіч.
2. Які часта мяняецца, непастаянны. Няўстойлівая пагода.
3.перан. Які лёгка паддаецца якім‑н. уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях. Сын зноў капрызіць. Ён добры, але няўстойлівы і бязвольны.Караткевіч.// Які ўласцівы такому чалавеку. Няўстойлівы характар. □ [Мельнік] натуру меў няўстойлівую: часта добрынастрой змяняўся ўспышкамі гневу.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несамаві́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін.Колас.Хлопец.. нізкарослы, несамавіты на выгляд, а вытрымка ў яго такая, што кожны можа пазайздросціць.Кулакоўскі.
2. Не зусім добры; дрэнны. Несамавіты настрой. □ Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая: то грузлі ў балоце, то прабіваліся праз гушчары.Мележ.// Які не заслугоўвае пахвалы, адабрэння; непрыгожы. Несамавіты ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.зкаго-чаго і надкім-чым. Кпіць, жартаваць над кім‑, чым‑н. Партызаны.. увесь час перагаварваліся, жартавалі. Найбольш падсмейваліся над барадатым высокім мужчынам,.. якога звалі жартам «барада».Мележ.— І калі ты гэтак распанела? — падсмейваецца з жонкі Міхал.Васілевіч.
2. Ціхенька смяяцца, пасмейвацца час ад часу. Да.. [Лабановіча] зноў вярнуўся добрынастрой, і, стоячы каля люстэрачка,.. ён сам сабе падсмейваўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хоро́ший
1.до́бры;
хоро́шее настрое́ниедо́брынастро́й;
хоро́шие ве́сти до́брыя ве́сткі;
хоро́ший знако́мыйдо́бры знаёмы;
2.(красивый) прыго́жы, харо́шы;
◊
жить по хоро́шему жыць у зго́дзе (до́бра);
хоро́шее де́ло!ирон. до́брая спра́ва!;
хоро́ш, не́чего сказа́ть! ну і ну, няма́ чаго́ каза́ць!;
хоро́шему всю́ду хорошо́ до́браму чалаве́чку до́бра і ў запе́чку, а благаце́ бла́га і на куце́; до́брая душа́ нап’е́цца і з каўша́;
хоро́ш гусь! до́брая ца́ца!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыўзня́цца, ‑німуся, ‑німешся, ‑німецца; зак.
1. Трохі ўзняцца, перамясціцца ўгару. Матор напружана ўзвыў, вал пад’ёмніка закруціўся, кузаў прыўзняўся.Вышынскі.Шырокія бровы прыўзнялася, а вейкі ледзь прыкметна ўздрыгнулі.Васілёнак.
2. Трохі прыўстаць, падняцца. Угледзеўшы настаўніка на парозе канцылярыі, пісар прыўзняўся ў крэсле, працягнуў суседу руку, як добры знаёмы, як прыяцель.Колас.Георгій напружана прыўзняўся, абапіраючыся на мыліцы, твар яго пабялеў.Мележ.
3.перан. Стаць лепшым, радасна-ажыўленым. Настрой яшчэ больш прыўзняўся, калі вечарам мы сышліся ўсе разам.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салаве́й, ‑лаўя, м.
1. Маленькая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая вылучаецца прыгожым спевам. У адным з найбліжэйшых альховых кустоў .. ізноў зацёхкаў непрыкметны салавей.Брыль.
2.перан.Разм. Пра чалавека, які славіцца чыстым, прыгожым, пераважна высокім голасам, вакальным майстэрствам. //Іран. Пра гаваруна, балабона, які прыгожа гаворыць, многа абяцае.
3.Разм. Адзін з інструментаў у шумавым аркестры, які складаецца з рэзервуара, запоўненага вадой, і адводнай трубкі, што заканчваецца свістком.
•••
На душы салаўі — пра добры, вясёлы настрой.
Пець (залівацца) салаўёмгл. пець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cheer
[tʃɪr]1.
n.
1) во́кліч заахво́чаньня
2) до́брынастро́й
to be of good cheer — быць у до́брым настро́і
3) весяло́сьць, бадзёрасьць, задаво́ленасьць, ра́дасьць f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гу́мар, ‑у, м.
1. Здольнасць заўважыць і паказаць у камічнай, дабрадушна-смешнай форме чые‑н. слабасці, недахопы. Чалавек з гумарам. □ Брыгадзір расказвае пра хлопца з яўным замілаваннем, з гэткім харошым задушэўным гумарам.Дадзіёмаў.
2. Мастацкі прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго‑н. у камічнай, дабрадушна-смешнай форме, а таксама літаратурны або мастацкі твор, заснаваны на гэтым прыёме. Аддзел сатыры і гумару ў газеце.
3.Настрой, гумор. Князь насупіўся, што кухар папсаваў яму добры гумар.Гарэцкі.Пан Крулеўскі не мог захаваць свайго добрага гумару.Колас.
[Англ. humour.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Wéttern -s, -
1) надво́р’е;
beständiges ~ усто́йлівае надво́р’е;
héiteres ~я́снае надво́р’е
2) перан. атмасфе́ра, настро́й;
gútes ~до́брынастро́й;
um gút(es) ~ bítten* прасі́ць чыёй-н. прыхі́льнасці [добразычлі́васці]
3) бу́ра, навальні́ца;
das ~ brach los [entlúd sich] узняла́ся бу́ра;
das ~ zieht sich zusámmen [zieht heráuf] набліжа́ецца навальні́ца [бу́ра]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
паэ́зія, ‑і, ж.
1. Мастацкая, пераважна вершаваная, творчасць. Асветленая і сагрэтая полымем рэвалюцыі 1905–1907 гадоў, паэзія Янкі Купалы стала голасам беларускага народа.Палітыка.
2. Творы, напісаныя вершаванай мовай; проціл. проза. Прозвішча нічога не гаварыла слухачам, хіба толькі аматары паэзіі ўспомнілі невялікую кніжку ў блакітнай вокладцы — першы яго зборнік.Хадкевіч.[Сцёпка:] — І адкуль ты ўзяў, што я паэзіі не люблю? Сапраўдную паэзію ўсе любяць.Колас.// Сукупнасць вершаваных твораў якога‑н. народа, эпохі і пад. Пралетарская паэзія. Рамантычная паэзія.
3.перан. Што‑н. прыгожае, велічнае, узвышанае, што хвалюе, уздзейнічае на пачуцці. Паэзія прыроды. Паэзія працы. □ І гэты ясны дзень, і гэтыя краявіды, поўныя паэзіі, і гэтыя весткі аб новым месцы, сабраныя ў дарозе, — усё гэта памацняла той добрынастрой, у якім пад’язджаў Лабановіч да Пінска.Колас.
[Грэч. póiēsis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)